Домрачава атрымала прыз за спартыўную высакароднасць

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкТрохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узнагароду беларуска атрымала за ўчынак на шостым этапе КС у Антхольцы.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) узнагародзіў чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву прызам за спартыўную высакароднасць, паведамілі ў прэс-службе IBU.

Беларуская спартсменка перамагла ў галасаванні біятланістаў, якія выступаюць на Кубку свету.

"Домрачава атрымала прыз за спартыўную высакароднасць дзякуючы свайму ўчынку на этапе ў Антхольцы", — гаворыцца ў паведамленні.

​Нагадаем, у гонцы пераследу на шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы Домрачава і Даратэя Вірэр вялі барацьбу за другое месца. Перад фінішнай прамой беларуска наступіла на палку сваёй суперніцы, і далей італьянка бегла з адной палкай. Домрачава не стала абганяць Вірэр і ў выніку заняла трэцяе месца.

Стужка навiн
0