З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМногія жыхары хутараў сцвярджаюць, што для шчасця трэба зусім няшмат: свежае паветра, прырода і цішыня
Многія жыхары хутараў сцвярджаюць, што для шчасця трэба зусім няшмат: свежае паветра, прырода і цішыня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хтосьці купляе хутар, хаваючыся ад мітусні, а хтосьці — для будучага бізнесу ў сферы агратурызму.

Гоа не асноўны напрамак даўншыфцінгу. У кожнай вобласці Беларусі можна знайсці выстаўлены на продаж хутар. Для куплі не абавязкова мець вялікія накапленні — просты драўляны домік ля ракі можна купіць за пару тысяч долараў. А можна знайсці хутар, абсталяваны камунікацыямі, лазняй і іншымі выгодамі цывілізаванага свету. Карэспандэнт Sputnik паглядзела, колькі ў Беларусі каштуе цішыня і від на раку.

"Выдатны добры дом"

Прадаўцы драўляных дамоў удалечыні ад населеных пунктаў тлумачаць, што хутар падыдзе таму, хто імкнецца да адасобленага жыцця ў цішыні і спакоі. Не ўсе дамы будуць абсталяваныя камунікацыямі, але за 12 тысяч долараў у Гродзенскай вобласці можна купіць, па словах гаспадара, выдатны добры дом. Да мяжы з Літвой — усяго 10 кіламетраў, мабільны тэлефон ловіць сетку спраўна, а ў доме праведзена тэлефонная лінія і электрычнасць.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧасам хутар, набыты як месца адзіноты, становіцца цэнтрам прыцягнення - такая гісторыя адбылася з хутарам Шаблі ў Валожынскім раёне, дзе праходзяць папулярныя open air
Во время массовых мероприятий хутор нанимает охрану - Sputnik Беларусь
Часам хутар, набыты як месца адзіноты, становіцца цэнтрам прыцягнення - такая гісторыя адбылася з хутарам Шаблі ў Валожынскім раёне, дзе праходзяць папулярныя open air

"Каменны хлеў, склеп, калодзеж, участак 25 сотак з магчымасцю павелічэння да некалькіх гектараў у арэнду. Рыбнае возера ў 15 хвілінах хады", — піша гаспадар аднаго з дамоў.

Рака ці возера ў такой сітуацыі заўсёды канкурэнтная перавага. Мяркуючы, што патэнцыйных кліентаў прываблівае рыбалка, прадаўцы робяць стаўку на яе. Асобная перавага — лазня побач з домам. А ўнутры дома ўладальнікі завабліваюць традыцыйнай печчу.

Удвая танней можна купіць аднапавярховы домік без вадаправода, але з калодзежам. Усяго 7 тысяч долараў — і можаце любавацца лесам і ракой кожныя выхадныя — ці нават кожны дзень, у залежнасці ад таго, наколькі вы цвёрдыя ў намеры даўншыфцінгу. Калі камунікацыі і блізкасць да горада вам без патрэбы, можна эканоміць. За паўтары тысячы долараў прапануюць хутар пад Гродна, куды раз на тыдзень прыязджае аўталаўка. Месца рэкамендуюць аматарам пчалярства.

© Sputnik / Крысціна ПержуковаВясковая хата ў Беларусі
Вясковая хата традыцыйнай для Беларусі яскравай расфарбоўкі - Sputnik Беларусь
Вясковая хата ў Беларусі

Камусьці хутар трэба збыць тэрмінова, таму у якасці падарунка пакупніку прапануюць машыну дроў. Усяго за паўтары тысячы долараў можна атрымаць драўляны домік і хавацца там ад старонніх вачэй, запэўніваюць прадаўцы.

Нарач у прыдачу

Замест дома можна купіць і ўчастак, на якім самастойна пасля ўзвесці дом. Адзін з уладальнікаў хутара прываблівае пакупніка Нараччу і лесам. Побач знаходзіцца санаторый "Белдзяржстраха", так што дарога, якая вядзе праз лес, круглы год дагледжаная і зімой расчышчана ад снегу.

© Sputnik / Альфред МикусПрыродны комплекс "Блакітныя азёры"
Природный комплекс Голубые озера - Sputnik Беларусь
Прыродны комплекс "Блакітныя азёры"

"Гэта месца з'яўляецца часткай нацыянальнага парку "Нарачанскі". Шыкоўны лес з багатымі грыбнымі і ягаднымі месцамі. Грыбы на суп растуць прама за брамай. У двухстах метрах ад ўчастка маецца возера", — рэкламуе гаспадар дом.

Хутар, дорага

А некаторыя хутары па кошце не саступаюць кватэры ў Мінску. За 70 тысяч долараў пад Гродна прапануюць купіць прасторны дом з ацяпленнем і вадаправодам, шклопакетамі і абсталяваным санвузлом. Сярод плюсаў у параўнанні з кватэрамі — прысядзібны ўчастак, забетанаваныя дарожкі і натуральны газон.

Можна купіць катэдж і танней — за 25 тысяч долараў. У камплекце — халодная вада, высакахуткасны інтэрнэт і тэлебачанне. Можна атрымаць пажаданне ад гаспадароў — паспрабаваць сілы ў развіцці бізнэсу ў сферы агратурызму. Так што, калі знудзіцеся па вялікім горадзе і мітусні, рэгіструйцеся прадпрымальнікам — і заваблівайце на хутар іншых гараджан.

Стужка навiн
0