МІНСК, 11 мая — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі на будучых выхадных 12 і 13 мая, аднак у нядзелю па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу, 12 мая, у рэспубліцы будзе пераважна без ападкаў. Толькi ўдзень у паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці могуць прайсці кароткачасовыя дажджы. Уначы слупок тэрмометра пакажа +3.. + 8°С, а ўдзень паветра прагрэецца да 20-25°С.
У нядзелю, 13 мая, у начныя гадзіны па паўднёвым усходзе Беларусі, а ўдзень на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе +6.. + 12°С, а ўдзень паветра прагрэецца да + 16°С у паўднёва-ўсходняй частцы краіны і да + 23°С па паўночным захадзе.
Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што з-за сухога надвор'я ў лясах рэспублікі ўсталявалася высокая пажарная небяспека, і заклікаюць тых, хто збіраецца адпачыць на прыродзе, быць асцярожнымі з агнём.