Зборная Расіі прайграла на ЧС па хакеі ў Даніі

© REUTERS / GRIGORY DUKORМатч паміж зборнымі Расіі і Чэхіі на ЧС па хакеі ў Даніі
Матч паміж зборнымі Расіі і Чэхіі на ЧС па хакеі ў Даніі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальная зборная Расіі па хакеі пацярпела сваё першае паражэнне ў матчы са зборнай Чэхіі.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. У матчы групавога этапу, які прайшоў 10 мая ў Капенгагене, каманда Расіі прайграла зборнай Чэхіі.

Зборная Беларусі прайграла Швейцарыі ў чэмпіянаце свету па хакеі - Sputnik Беларусь
Чацвёрты пройгрыш на ЧС па хакеі: беларусы саступілі швейцарцам

Сустрэча скончылася авертаймам з вынікам 3:4 (1:2, 2:1, 0:0, 0:1) на карысць чэхаў.

У расіян вызначыліся Мікіта Несцераў, Міхаіл Грыгарэнка і Аляксандр Барабанаў. У сапернікаў — Давід Крэйчы, Дзмітрый Яшкін і Давід Пастэрнак (двойчы, у тым ліку ў овертайме).

Гэта быў чацвёрты матч камандаў на групавым этапе. Першыя тры Расія выйграла з агульным лікам 20:0 (Францыя — 7:0, Аўстрыя — 7:0, Беларусь — 6:0). Чацвёрты матч для зборнай стаў першым прайграным.

Каманда Чэхіі атрымала трэцюю перамогу.

Як заявіў член Саўфеда Аляксей Пушкоў у Twitter, прычынай паражэння стала дрэнная гульня ў большасці.

​11 мая чэшская зборная сустрэнецца з беларускай. Пакуль на ЧС камандзе Беларусі не ўдалося атрымаць ніводнай перамогі. Нагадаем, што адсутнасць станоўчага выніку ў нашай каманды была названа прычынай звальнення галоўнага трэнера зборнай Дэйва Льюіса.

Нагадаем, што 82-і Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай праходзіць у Даніі з 4 мая. У спаборніцтвах удзельнічае 16 каманд.

Стужка навiн
0