Беларусы зноў прайгралі на ЧС па хакеі, на гэты раз – чэхам

© REUTERS / Grigory Dukor Моманты гульні паміж зборнымі Беларусі і Чэхіі
Моманты гульні паміж зборнымі Беларусі і Чэхіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе тры шайбы ў вароты нашых суайчыннікаў чэшскія хакеісты забілі падчас першага перыяду.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Хакейная зборная Беларусі прайграла свой пяты матч запар на Чэмпіянаце свету, які праходзіць у Даніі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Сустрэча паміж зборнымі Беларусі і Чэхіі, якая прайшла ў пятніцу, завяршылася не на нашу карысць — з лікам 0:3.

Першую шайбу на дзевятай хвіліне закінуў Лібар Шулак, на 16-й выніковым кідком адзначыўся Раман Гулак і праз тры хвіліны Міхал Ржелік тапіў у нашы вароты.

Зборная Беларусі пасля пяці матчаў займае апошні радок у групе А. Лідзіруе ў групе зборная Швецыі (14 ачкоў), на другім месцы з 10 ачкамі расіяне.

Раней беларусы прайгралі шведам (5:0), французам (2:6), расіянам (6:0) і швейцарцам (2:5). Агульная статыстыка галоў у нашы вароты не радуе — 4 забітыя шайбы суперніку супраць 25 прапушчаных.

Наступная гульня беларусаў, ужо трэцяя пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова, які змяніў Дэйва Льюіса, адбудзецца 12 мая супраць зборнай Аўстрыі.

Стужка навiн
0