Новы замак у Гродна на адзін дзень перанёсся ў сярэдзіну XIX стагоддзя. Бліжэй да вечара яго залы напоўніліся святочным, стракатым натоўпам: элегантныя кавалеры вялі пад руку сваіх дам, граў квартэт, а наваксаваны паркет блішчаў, як люстэрка. Было чуваць шорах спадніц і смяшкі. Схаваўшыся за веерамі, абмяркоўвалі сукенкі, прычоскі, з кім давядзецца сёння станцаваць мазурку і хто ўжо знайшоў сабе vis-a-vis на кадрылю.
У балю не было жорсткай праграмы — кожная пара магла звярнуцца да распарадчыка і папрасіць абвясціць той танец, які яны жадаюць. Полькі чаргаваліся з вальсамі, мільгалі ўсмешлівыя твары, якія расчырванеліся ад танца і задавальнення. У перапынках кавалеры беглі ў буфет выпіць шклянку вады — і зноў у залу, дзе яшчэ так шмат прыгожых дам, якія чакаюць, каб іх запрасілі на танец.
Баль пад назвай "Шляхецкая ідылія" працягваўся больш за чатыры гадзіны, і бліжэй да канца многія ледзь трымаліся на нагах. Тыя, хто быў не ў сілах больш танцаваць, маглі падняцца на другі паверх, у салон, і за гульнямі, папулярнымі ў пазамінулым стагоддзі, прабавіць рэшту вечара, або прагуляцца перад замкам і зрабіць фота на памяць.
![Баль адкрываецца паланэзам - гэта павольны танец, пад час якога можна і з кавалерам паразмаўляць, і сябе паказаць, і іншых паглядзець Баль адкрываецца паланэзам - гэта павольны танец, пад час якога можна і з кавалерам паразмаўляць, і сябе паказаць, і іншых паглядзець - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/56/1035385665_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_293897088e9d41b436c08481ecdb0559.jpg)
![Кавалеры ў смокінгах вельмі элегантныя, а дамы пераўзышлі самі сябе ў вытанчаным аздабленні сукенак Кавалеры ў смокінгах вельмі элегантныя, а дамы пераўзышлі самі сябе ў вытанчаным аздабленні сукенак - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/57/1035385774_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_23372ad0ab1b85c88d47053e5ca11238.jpg)
![Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе Пышныя спадніцы трымаюцца на кольцах крыналінаў - у мінулым яны маглі быць рознай шырыні, аж да проста няўяўных памераў, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя папулярныя былі карыкатуры, на якіх малявалася дама, якая займае сабой усю бальную зала, а кавалер нават не можа падыйсці да яе - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/58/1035385889_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_03faf8847d9d89d335efe18383758795.jpg)
![Ружовыя, апельсінавыя, блакітныя, зялёныя, колеру топленага малака - на балі было не знайсці нават дзвюх падобных сукенак Ружовыя, апельсінавыя, блакітныя, зялёныя, колеру топленага малака - на балі было не знайсці нават дзвюх падобных сукенак - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/59/1035385960_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_d9ff65526cc5453267a6063de0e920a4.jpg)
![Які ж баль без сяброўскіх гутарак і - не без гэтага - плётак? Які ж баль без сяброўскіх гутарак і - не без гэтага - плётак? - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/60/1035386036_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_e611d5d1692ca16dee3cc6a9060ce3ae.jpg)
![Фігуры паланэза вельмі простыя - першая пара задае кірунак, а астатнія паўтараюць за ёй. Гэтая называецца Фантан: калі пары даходзяць да канца залы, яны разыходзяцца ў розныя бакі Фігуры паланэза вельмі простыя - першая пара задае кірунак, а астатнія паўтараюць за ёй. Гэтая называецца Фантан: калі пары даходзяць да канца залы, яны разыходзяцца ў розныя бакі - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/61/1035386145_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_8ee5e3818a7e71134c17830b1e6ca9a7.jpg)
![Прыгожая драўляная лесвіца аказалася адной з упадабаных лакацый для фота Прыгожая драўляная лесвіца аказалася адной з упадабаных лакацый для фота - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/62/1035386263_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_04ef8c63aba3a215e778697ab93a7a9f.jpg)
![У перапынках дамы шпацыравалі па калідорах палаца і любаваліся на карціны... У перапынках дамы шпацыравалі па калідорах палаца і любаваліся на карціны... - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/63/1035386323_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_999e074cd8080fd68b83d4e3d1048a69.jpg)
![...а некаторыя выходзілі падыхаць свежым паветрам ...а некаторыя выходзілі падыхаць свежым паветрам - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/63/1035386383_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_e1ed6a47defb7ebad39a90c6a4717dce.jpg)
![Элегантныя кавалеры ў кунтушных строях - рэдкая дама магла ўстаяць і не зрабіць з імі фота на памяць Элегантныя кавалеры ў кунтушных строях - рэдкая дама магла ўстаяць і не зрабіць з імі фота на памяць - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/64/1035386443_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_4e3a5f2ea64e5fc5e3c9e31b34cbf367.jpg)
![Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/65/1035386505_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_47af0860e498b3f6db4c4a5815d425a3.jpg)
![На агульным фота дамы ў першых шэрагах - кожнай хочацца пахваліцца багатым аздабленнем сукенкі На агульным фота дамы ў першых шэрагах - кожнай хочацца пахваліцца багатым аздабленнем сукенкі - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/65/1035386587_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_0a262bf91e667a245f5e401432098d7d.jpg)
![Пары з задавальненнем пазіравалі для фота Пары з задавальненнем пазіравалі для фота - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/66/1035386647_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_c9ba62ca9614229235161ce16a4034e5.jpg)
![Далікатныя кветкі ў валасах вельмі асвяжаюць вобраз Далікатныя кветкі ў валасах вельмі асвяжаюць вобраз - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/67/1035386715_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_b79741a83ce3431eedab87eb3af39e93.jpg)
![Для кагосьці гэты баль - першы Для кагосьці гэты баль - першы - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/67/1035386775_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_716c6c88e25d9b6a357567c8f71ea0f5.jpg)
![Дамы імкнуліся перагнаць адна адну як у строях, так і ў прычосках. Адна з самых папулярных - кучары, якія спускаюцца з мудрагеліста пераплеценых касічак Дамы імкнуліся перагнаць адна адну як у строях, так і ў прычосках. Адна з самых папулярных - кучары, якія спускаюцца з мудрагеліста пераплеценых касічак - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/68/1035386835_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_612d836317fbd21e83fa1dece38ca8f0.jpg)
![Трэцяя фігура кадрылі Прынц Імперыял - La Corbeille Трэцяя фігура кадрылі Прынц Імперыял - La Corbeille - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/68/1035386896_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_f9b2e6bd43702f3eb91ec7433403540b.jpg)
![Узлятаюць спадніцы - вальс, вальс! Узлятаюць спадніцы - вальс, вальс! - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/69/1035386955_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_ef1d3d2d9f398f60cdff1f0973f5f57d.jpg)