https://bel.sputnik.by/20180513/minsk-nedelya-sireni-botanicheskij-sad-1035388130.html
Фотафакт: Тыдзень бэзу праходзіць у Батанічным садзе
Фотафакт: Тыдзень бэзу праходзіць у Батанічным садзе
Sputnik Беларусь
Атрымаць асалоду ад дэкаратыўнай і духмянай калекцыяй бэзу можна з 12 па 20 мая ў Цэнтральным батанічным садзе сталіцы. 13.05.2018, Sputnik Беларусь
2018-05-13T14:54+0300
2018-05-13T14:54+0300
2018-05-13T14:55+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/04/1035380454_0:112:2200:1356_1920x0_80_0_0_8a4218ab744bb0f64a417a93f022e1cb.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103538/04/1035380454_0:43:2200:1425_1920x0_80_0_0_d65bf4f7d1f695625193736444257698.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, беларусь, мінск, цэнтральны батанічны сад нан беларусі
у беларусі, прырода, беларусь, мінск, цэнтральны батанічны сад нан беларусі
Фотафакт: Тыдзень бэзу праходзіць у Батанічным садзе
14:54 13.05.2018 (абноўлена: 14:55 13.05.2018) Атрымаць асалоду ад дэкаратыўнай і духмянай калекцыяй бэзу можна з 12 па 20 мая ў Цэнтральным батанічным садзе сталіцы.
МІНСК, 13 мая — Sputnik. Каля галоўнага ўваходу Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі ў суботу з'явілася чарга: такі ажыятаж выклікала не толькі цёплае надвор'е, але і магчымасць убачыць бэзавы сад у квітненні.
Тыдзень бэзу праходзіць з 12 па 20 мая, а кульмінацыяй гэтага пахучага свята стане культурна-асветніцкае мерапрыемства "Бэзавыя мроі", якое адбудзецца праз тыдзень. Сірынгарый знаходзіцца побач з аранжарэяй, каб туды трапіць, трэба ісці па цэнтральнай алеі і каля альтанкі згарнуць направа.
Шмат гараджан прыходзілі з сем'ямі і з радасцю фатаграфаваліся на фоне квітнеючых кустоў. Больш за ўсё захаплення было ў дзяцей, якія з уласцівым ім энтузіязмам хапалі галінкі і ўдыхалі пах кветак.
Бэзавы водар таксама прыцягнуў рамантычныя парачкі і мадэляў з фатографамі. Здаецца, сёння наведвальнікамі былі зробленыя тысячы сэлф і прафесійных фота.
У батанічным садзе гавораць, што бэз пачынае квітнець нераўнамерна і кожны гатунак распускаецца ў свой час. Таму ўсіх, хто не зможа прыйсці на гэтых выхадных, чакаюць на наступныя.