Alekseev заняў самае нізкае месца ў гісторыі Беларусі на "Еўрабачанні"

© REUTERS / Rafael MarchanteСпявак Мікіта Аляксееў Alekseev
Спявак Мікіта Аляксееў Alekseev - Sputnik Беларусь
Па колькасці балаў Alekseev "параўняўся" з Litesound, а па выніковым месцы прайграў нават Паліне Смолавай.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні 2018", украінскі поп-спявак Alekseev заняў самае нізкае месца ў гісторыі ўдзелу рэспублікі ў міжнародным песенным конкурсе.

"Еўрабачанне 2018" завяршылася ў ноч з суботы на нядзелю ў Лісабоне, перамогу ў міжнародным конкурсе атрымала спявачка Нета Барзілай з Ізраіля. Беларускі ўдзельнік Alekseev у фінале шоу не выступаў — не змог прайсці далей паўфіналу.

Выступ Alekseev у першым паўфінале Еўрабачання 2018 - Sputnik Беларусь
Прадзюсар Alekseev пракаментаваў вынік спевака на "Еўрабачанні"

Пасля завяршэння конкурсу арганізатары "Еўрабачання" апублікавалі вынікі галасавання ў паўфіналах. Як ужо паведамляў Sputnik, у першым паўфінале Alekseev зарабіў 65 балаў і заняў 16-е месца з 19 канкурсантаў.

Пазней фанаты шоў склалі рэйтынг усіх канкурсантаў "Еўрабачання" гэтага года і высветлілі: у "агульным заліку" Alekseev заняў толькі 37-е месца. Характэрна, што суседнічае з ім расіянка Юлія Самойлава — яна на 36-м месцы.

Такім чынам, вынік Alekseev на конкурсе стаў горшым за ўсе гады ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні". Да гэтага моманту самым нізкім месцам было 36-е ў Паліны Смолавай у 2006 годзе, а замыкае "антырэйтынг" беларускіх выступленняў Руслан Аляхно.

Калі ацэньваць выключна па колькасці балаў, а не месцы, то Alekseev выступіў на ўзроўні групы Litesound (2012), а меншыя ацэнкі былі толькі ў Аляхно і Смолавай.

Высокія ацэнкі Alekseev у паўфінале "Еўрабачання" паставілі толькі дружалюбныя Беларусі Арменія і Азербайджан. Ацаніла яго таксама журы з Албаніі — на сем з 12 балаў. Яшчэ некалькі краін паставілі яму па некалькі балаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі