Беларускі пракат новага фільма Аляксандры Бутар "У асабістую прастору уваход забаронены" апынуўся зацяжным — на беларускіх кінаэкранах фільм будзе ісці яшчэ досыць доўга.
"Звычайна карціна выходзіць у пракат ва ўсёй краіне, а мы неяк расцягнулі ўсё гэта ў часе, спачатку выйшлі ў Мінску, потым у Гродзенскай і Гомельскай абласцях, прычым у Гомелі фільм ішоў два месяцы, а потым нам патэлефанавалі ўсе астатнія вобласці, і ў мінулым месяцы карціна выйшла ўжо ўсюды", — расказала Бутар.
Сюрпрызам для рэжысёра і прадзюсара стала тое, што ў Брэсцкай вобласці пракатчыкі выкупілі правы на фільм тэрмінам на год. Акрамя таго, карціну сталі актыўна паказваць школьнікам у якасці выхаваўчай.
"Мяне нават запрашалі ў школу з расповедам для таго, каб падняць тэму прафілактыкі суіцыдаў, таму што наш персанаж быў у дэпрэсіі, але затым сустрэў каханне і сяброў і змяніўся", — адзначыла Бутар.
"Я як глядач стаміўся ад глабальных спецэфектаў. Бывае, уключаеш кіно, і там ужо незразумелыя ні сэнс, ні героі. Усе лётае і мільгае. І зараз фільмы, дзе спецэфектаў няма, але ёсць гісторыя і яркія героі, у мяне выклікаюць цікавасць, і думаю, што такіх, як я, у нас хапае, таму што фільм чысты, сумленны і сапраўдны", — дадаў Тараймовіч.
Акрамя таго, прэм'ера новага фільма Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" адбылася ў Літве — паказы прайшлі ў Клайпедзе і Вільнюсе, прычым стваральнікі засталіся прыемна здзіўленыя прыёмам. Паглядзець фільм прыйшлі не толькі падлеткі, але і гледачы самых розных узростаў.
Гутарку з рэжысёрам, прадзюсарам, сцэнарыстам Аляксандрай Бутар і акцёрам і музыкам Паўлам Тараймовічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.