Радыё

Бутар і Тараймовіч: пракат "Асабістай прасторы" апынуўся вельмі зацяжным

© Sputnik / Александр КривошеевРэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч
Рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч - Sputnik Беларусь
Рэжысёр, прадзюсер, сцэнарыст Аляксандра Бутар і акцёр Павел Тараймовіч расказалі радыё Sputnik Беларусь аб тым, як праходзіў пракат фільма "У асабістую прастору ўваход забаронены" і які выхаваўчы момант нечакана выявіўся ў сюжэце карціны.
Бутор и Тараймович: прокат "Личного пространства" оказался очень затяжным

Беларускі пракат новага фільма Аляксандры Бутар "У асабістую прастору уваход забаронены" апынуўся зацяжным — на беларускіх кінаэкранах фільм будзе ісці яшчэ досыць доўга.

"Звычайна карціна выходзіць у пракат ва ўсёй краіне, а мы неяк расцягнулі ўсё гэта ў часе, спачатку выйшлі ў Мінску, потым у Гродзенскай і Гомельскай абласцях, прычым у Гомелі фільм ішоў два месяцы, а потым нам патэлефанавалі ўсе астатнія вобласці, і ў мінулым месяцы карціна выйшла ўжо ўсюды", — расказала Бутар.

Рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр і музыкант Павел Тараймовіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Бутар і Тараймовіч: "Піяністка" - фільм пра нерэалізаваныя амбіцыі дарослых

Сюрпрызам для рэжысёра і прадзюсара стала тое, што ў Брэсцкай вобласці пракатчыкі выкупілі правы на фільм тэрмінам на год. Акрамя таго, карціну сталі актыўна паказваць школьнікам у якасці выхаваўчай.

"Мяне нават запрашалі ў школу з расповедам для таго, каб падняць тэму прафілактыкі суіцыдаў, таму што наш персанаж быў у дэпрэсіі, але затым сустрэў каханне і сяброў і змяніўся", — адзначыла Бутар.

"Я як глядач стаміўся ад глабальных спецэфектаў. Бывае, уключаеш кіно, і там ужо незразумелыя ні сэнс, ні героі. Усе лётае і мільгае. І зараз фільмы, дзе спецэфектаў няма, але ёсць гісторыя і яркія героі, у мяне выклікаюць цікавасць, і думаю, што такіх, як я, у нас хапае, таму што фільм чысты, сумленны і сапраўдны", — дадаў Тараймовіч.

Акрамя таго, прэм'ера новага фільма Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" адбылася ў Літве — паказы прайшлі ў Клайпедзе і Вільнюсе, прычым стваральнікі засталіся прыемна здзіўленыя прыёмам. Паглядзець фільм прыйшлі не толькі падлеткі, але і гледачы самых розных узростаў.

Гутарку з рэжысёрам, прадзюсарам, сцэнарыстам Аляксандрай Бутар і акцёрам і музыкам Паўлам Тараймовічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі