МІНСК, 14 мая — Sputnik. На сталічным стадыёне "Дынама" паклалі натуральны рулонны газон, фота апублікаваныя на старонцы "Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" г. Мінск" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
У лютым старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі паведаміў, што "Дынама" адкрыецца пасля рэканструкцыі 21 чэрвеня. Арэна прыме лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі Беларусі, балканскіх краін і краін Персідскага заліва.
14 мая ў інтэрнэце з'явіліся першыя здымкі "Дынама", дзе завяршылася кладка газона. Акрамя таго, на фота бачна, што ўжо амаль гатовыя трыбуны, заканчваецца аздабленне ўнутраных памяшканняў.
У супольнасці ў сацсетцы адзначаецца, што будаўнікі прыступілі да абшыўкі фасада цэнтральнай (заходняй) трыбуны, фасад аркады скончаны. Вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол стадыёна. Усталёўваюць будаўнічыя рыштаванні для мантажу бягучага радка паміж ярусамі.
Рэканструкцыя "Дынама" пачалася ў 2012 годзе і павінна завяршыцца 31 мая. Улетку будучага года стадыён прыме II Еўрапейскія гульні.