МАРГ патлумачыў, чаму беларускія памідоры даражэй за турэцкія

© PixabayПамідоры, архіўнае фота
Памідоры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сезонныя ваганні цэн на гародніну могуць прыводзіць як да росту коштаў у Беларусі, так і да зніжэння.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Неабходны здаровы і ўзважаны падыход, перш за ўсё аналіз прычын, па якіх беларуская прадукцыя атрымліваецца некалькі даражэй замежных аналагаў, лічыць намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун.

У пачатку вясны ў Беларусі складалася сітуацыя, калі аптовыя пастаўшчыкі прапаноўвалі рытэйлерам турэцкія памідоры па цане 1,5-2 рублі за кілаграм, пры гэтым айчынны тамат таргаваўся ў раёне 3-4 рублёў за кілаграм.

Бульба ў кошыку - Sputnik Беларусь
Гатункі добрыя, насенне дрэннае: чаму фермеры не вырошчваюць беларускую бульбу

"Да канца красавіка — пачатку мая нашыя агуркі і памідоры могуць быць сапраўды даражэй міжземнаморскіх", — цытуе "СБ. Беларусь сегодня" словы Картун.

Прадстаўнік МАРГ мяркуе, што рынак гародніны праяўляе свой сезонны характар, таму што на кошт айчынных памідораў і агуркоў аказвае моцны ціск ацяпленне цяпліц.

Пры гэтым канкурэнты ў паўднёвых краінах у гэты час вырошчваюць сваю прадукцыю ў адкрытым грунце.

"Да пачатку лета цэны на імпартную і айчынную гародніну выраўноўваюцца, і апошняя часцяком становяцца танней", — лічыць намеснік міністра.

Часта на кошт уплываюць падзеі, якія складана прагназаваць. Такія, напрыклад, як вялікі ўраджай памідораў у Турцыі ў гэтым годзе, хоць у мінулым годзе ўсё было наадварот.

"Турэцкая гародніна ранняй вясной не ўрадзіла. Украінскай прадукцыі таксама на падыходзе не было. Нашы вытворцы адрэагавалі на дэфіцыт і сталі рэзка павялічваць адпускныя цэны", — канстатаваў прадстаўнік антыманапольнага ведамства.

Паводле яго слоў, МАРГ выяўляў такія выпадкі, таму што цэны раслі неабгрунтавана. Картун адзначыў, што беларускія вытворцы павінны займацца доўгатэрміновым планаваннем, таму што ў адваротным выпадку рынак будзе страчаны.

"І хто тады купіць нашу прадукцыю? І як забяспечыць ўстойлівы рост ВУП?" — задаў пытанне ён.

Стужка навiн
0