Пуцін адкрыў аўтамабільную частку моста праз Керчанскі праліў

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступае на мітынгу-канцэрце з нагоды адкрыцця аўтадарожнай часткі Крымскага моста
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступае на мітынгу-канцэрце з нагоды адкрыцця аўтадарожнай часткі Крымскага моста - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі лідэр за рулём КАМАЗа на чале калоны грузавікоў праехаў па Крымскім мосце.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адкрыў аўтамабільную частку моста праз Керчанскі праліў, рух па якой адкрыецца 16 мая.

Мост праз Керчанскі праліў, які злучае Крым і Краснадарскі край — самы працяглы ў Расіі, яго даўжыня складае 19 кіламетраў. Пачатак руху аўтамабіляў па мосце першапачаткова быў запланаваны на снежань 2018 года, аднак будаўнікі завяршылі работы з апярэджаннем графіка. Інфацэнтр "Крымскі мост" 14 мая паведаміў, што аўтамабільны рух па мосце праз Керчанскі праліў будзе запушчаны 16 мая.

Як Пуцін адкрываў Керчанскі мост

"Паехалі", — сказаў Пуцін і сеў у кабіну КАМАЗа на чале калоны грузавікоў.

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін за рулём галаўной аўтамашыны "Камаз" падчас праезду калоны будаўнічай тэхнікі па аўтадарожнай частцы Крымскага моста
Президент РФ Владимир Путин за рулем головной автомашины Камаз во время проезда колонны строительной техники по автодорожной части Крымского моста - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін за рулём галаўной аўтамашыны "Камаз" падчас праезду калоны будаўнічай тэхнікі па аўтадарожнай частцы Крымскага моста

"Віншую вас. Першы ўчастак, ну, гэта не ўчастак — першая лінейка, але, напэўна, самая важная… Усё якасна, у тэрмін — нават на паўгода раней за тэрмін. Дзякуй вам", — сказаў Пуцін падчас адкрыцця аўтамабільнай часткі моста.

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін перад наведваннем Адзінага цэнтра кіравання дарожным рухам Крымскага моста
Президент РФ Владимир Путин перед посещением Единого центра управления дорожным движением Крымского моста - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін перад наведваннем Адзінага цэнтра кіравання дарожным рухам Крымскага моста

Да Керчы па новым аўтамабільным мосце Уладзімір Пуцін даехаў за 16 хвілін.

"Па мосце ў год па гэтай трасе могуць праехаць 14 мільёнаў чалавек і звыш 13 мільёнаў тон грузаў перамешчана. Гэта велізарная інфраструктурная будоўля, якая мае вялікае значэнне для развіцця не толькі Крыму і Севастопаля, але і ўсяго поўдня Расіі. Так што не толькі для мяне — для ўсёй краіны гэта вельмі важны і перспектыўны аб'ект", — канстатаваў Пуцін.

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкРабочая паездка прэзідэнта РФ У. Пуціна ў Паўднёвую федэральную акругу
Рабочая поездка президента РФ В. Путина в Южный федеральный округ - Sputnik Беларусь
Рабочая паездка прэзідэнта РФ У. Пуціна ў Паўднёвую федэральную акругу

Па дадзеных інфацэнтра, праезд для легкавога транспарту і пасажырскіх аўтобусаў адкрыецца адначасова з двух берагоў Керчанскага праліва — па дзве паласы ў кожны бок. Максімальная дазволеная хуткасць руху складзе 90 кіламетраў у гадзіну. Прыпынак на мосце забаронены.

У мінулую нядзелю ў Керчы быў запушчаны рух на новым пуцеправодзе, які пабудаваны над аўтападыходам да моста, каб забяспечыць транспартную сувязь паміж мікрараёнам Аршынцава і цэнтрам горада без перасячэння аўтападыхода.

Як будавалі Керчанскі мост

Заказчыкам будаўніцтва аўтамабільнага падыходу да моста з боку Крыма з'яўляецца дзяржаўная казённая ўстанова Рэспублікі Крым "Служба аўтамабільных дарог Рэспублікі Крым". Падрадчыкам будаўніцтва дарогі катэгорыі 1Б з'яўляецца АТ "ВАД", выніковы кошт будаўніцтва, згодна з кантрактам, склаў 6,9 мільярда рублёў. Прапускная здольнасць моста — 40 тысяч аўтамабіляў і 47 пар цягнікоў у суткі, 14 млн пасажыраў і 13 млн тон грузаў у год. Будаўніцтва моста вялося з лютага 2016 года, рух аўтамабіляў па графіку павінны быў адкрыцца ў снежні 2018 года, цягнікоў — у канцы 2019 года.

Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77 працэнта выбаршчыкаў Рэспублікі Крым і 95,6 адсотка жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі. Улады паўвострава правялі рэферэндум пасля дзяржаўнага перавароту на Украіне ў лютым 2014 года. Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. Кіраўніцтва Расіі неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Па словах Пуціна, пытанне Крыма "закрыты канчаткова".

Стужка навiн
0