Татава лялька і юны аптэкар: недзіцячы цюнінг калясак у Гродне

© Sputnik / Инна ГришукКалыска ператварылася ў аптэку на колах
Калыска ператварылася ў аптэку на колах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парад незвычайна ўпрыгожаных дзіцячых калясак ў Гродне праходзіць трэці год запар.

ГРОДНА, 16 мая — Sputnik, Іна Грышук. Больш за 70 гродзенскіх сем'яў паказалі, што быць бацькамі — вельмі весела, а дзіцячы транспарт можна ператварыць у карабель, карэту, кветкавую клумбу або пульт ды-джэя. Парад дзіцячых калясак, прымеркаваны да Дня Сям'і, прайшоў у Гродне ў аўторак.

© Sputnik / Инна ГришукНаперадзе шэсця ехаў прагулачны ролс-ройс і ішоў аркестр
Впереди шествия ехал прогулочный роллс-ройс и шел оркестр - Sputnik Беларусь
Наперадзе шэсця ехаў прагулачны ролс-ройс і ішоў аркестр

На Савецкай плошчы ў гэты дзень сабраліся самыя вынаходлівыя сем'і горада. Яны спаборнічалі ў тым, каб найбольш арыгінальна ўпрыгожыць дзіцячую калыску і паказаць сваю задумку гараджанам.

© Sputnik / Инна ГришукБэбі ды-джэй прыехаў на парад
Бэби-диджей приехал на парад - Sputnik Беларусь
Бэбі ды-джэй прыехаў на парад
© Sputnik / Инна ГришукМедсёстры з немаўлятамі на руках, якія вельмі былі падобныя да сапраўдных, таксама ўдзельнічалі ў парадзе
Медсестры с младенцами на руках, которые были очень похожи на настоящих, тоже участвовали в параде - Sputnik Беларусь
Медсёстры з немаўлятамі на руках, якія вельмі былі падобныя да сапраўдных, таксама ўдзельнічалі ў парадзе

У гэтым годзе ўдзельнікі стваралі цэлыя міні-кампазіцыі. У казачныя вобразы змяніліся не толькі калыскі, але і самі бацькі.

© Sputnik / Инна ГришукКалыску ператварылі ў карэту, а бацькоў - у цара і царыцу
Коляску превратили в карету, а родителей - в царя и царицу - Sputnik Беларусь
Калыску ператварылі ў карэту, а бацькоў - у цара і царыцу

Можна было бачыць царскую карэту, якую суправаджалі кароль і каралева, ваенны самалёт з малым і апранутых у форму бацькоў і старэйшых дзяцей. Або кікімару з зялёнымі валасамі ў ступе і яе вясёлую світу.

© Sputnik / Инна ГришукЮная Кікімара і яе світа
Юная Кикимора и ее свита - Sputnik Беларусь
Юная Кікімара і яе світа

Некаторыя падышлі да конкурсу з гумарам. Адна мама ператварыла калыску ў ванную, забяспечыўшы яе дожджыкам і лазневымі прыладамі, а сама ішла па горадзе ў халаце і з ручніком на галаве.

© Sputnik / Инна ГришукСамая вынаходлівая мама ператварыла калыску ў душавую кабінку
Самая изобретательная мама превратила коляску в душевую кабинку - Sputnik Беларусь
Самая вынаходлівая мама ператварыла калыску ў душавую кабінку

Іншы ўдзельнік вёз дачку ў падарункавай скрынцы з надпісам "Татава лялька". А сям'я ўрачоў збудавала аптэку на колах, абляпіла дзіцячы транспарт скрыначкамі ад лекаў.

© Sputnik / Инна ГришукЛюбімая татава дачка іграла ролю прыбранай лялькі
Любимая папина дочка играла роль нарядной куклы - Sputnik Беларусь
Любімая татава дачка іграла ролю прыбранай лялькі
© Sputnik / Инна ГришукАдразу відаць, што тата - доктар
Сразу видно, что папа – доктор - Sputnik Беларусь
Адразу відаць, што тата - доктар

Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе тэатралізаванага шэсця. Удзельнікі прайшліся ад плошчы Савецкай да парку Жылібера.

© Sputnik / Инна ГришукХлапчук ехаў у вобразе выратавальніка
Мальчишка ехал в образе спасателя - Sputnik Беларусь
Хлапчук ехаў у вобразе выратавальніка
© Sputnik / Инна ГришукПерш за ўсё самалёты - тут у лётчыкаў пераапранулася цэлая сям"я
Первым делом самолеты – здесь в летчиков переоделась целая семья - Sputnik Беларусь
Перш за ўсё самалёты - тут у лётчыкаў пераапранулася цэлая сям"я
© Sputnik / Инна ГришукЛюлька-вышыванка і васільковы букет
Люлька-вышиванка и васильковый букет - Sputnik Беларусь
Люлька-вышыванка і васільковы букет

На чале казачнай калоны ехаў прагулачны ролс-ройс, граў аркестр, а таксама дружным строем маршыравалі медсёстры з цацачнымі немаўлятамі на руках.

Стужка навiн
0