МІНСК, 16 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам меркаваннем, што таджыкскія саджанцы павінны прыжыцца на беларускай зямлі.
Лукашэнка абмеркаваў з таджыкскім калегам, якім чынам мясцовыя фруктовыя сады перажываюць суровыя маразы зімою.
"Няўжо ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях мы не зможам апрацоўваць гэтыя культуры. Я адчуваю, што ў нас гэтыя гатункі будуць расці", — заявіў беларускі лідар, якога цытуе БелТА.
І тут жа даў даручэнне закласці два сады ў гонар прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і не скупіцца пры выдзяленні зямлі пад гэту добрую справу.
"Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем ў цэнтральнай Беларусі", — пахваліўся Лукашэнка.
Таджыкскі лідэр паабяцаў дапамагчы арганізаваць працу з беларускімі спецыялістамі і падрыхтаваць столькі саджанцаў, колькі спатрэбіцца.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Душанбэ Алег Іваноў даў справаздачу аб тым, што цэлы сад чарэшні з'явіцца ў Таджыкістане ў гонар дружбы паміж таджыкамі і беларусамі. Месца пад сад ужо вызначылі і саджанцы замовілі.