МІНСК, 16 мая — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка пачаставаў Эмамалі Рахмона шакаладам "Прэзідэнт", у стварэнні якога сам прымаў удзел.
Гэта адбылося падчас наведвання Нацыянальнай выставы Беларусі, якая праходзіць у Душанбэ. Шакалад "Прэзідэнт", якім частаваліся кіраўнікі дзвюх краін, выпускае кандытарская фабрыка "Камунарка".
Па словах кіраўніка прадпрыемства Івана Данчанкі, прэзідэнтам быў прадстаўлены новы варыянт вядомага шакаладу. Яго эксклюзіўнасць заключаецца ў тым, што ён створаны з какава-бабоў, якія вырошчваліся ў розных рэгіёнах: у Кот-д'Івуары, Венесуэле, Калумбіі і Сальвадоры.
Новая лінейка шакаладу, у стварэнні якой, па словах дырэктара кандытарскай фабрыкі, прымаў удзел сам беларускі прэзідэнт, будзе прадстаўлена ў трох варыянтах — з утрыманнем какавы ў 72%, 78% і 85%. Паспрабаваць "прэзідэнцкі" шакалад можна будзе ўжо ў маі — у хуткім часе ён павінен паступіць у продаж.