Напярэдаднi беларускія хакеісты правялі на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі заключны матч. Супернікамі падапечных Сяргея Пушкова стала каманда Славакіі. Гульня завяршылася з лікам 7:4 на карысць славакаў. Беларусы не выйгралі на турніры нiводнага матчу, занялі апошняе месца ў групе і вылецелі з элітнага дывізіёна.
Выступленне беларускай зборнай зацікавіла не шматлікіх апытаных мінчан. Аб несуцяшальных выніках беларускіх хакеістаў яны чулі, але асаблівых перажыванняў не адчуваюць. На прапанову Sputnik задзейнічаць спартсменаў у больш прыбытковай сферы эканомікі, адказваюць адмовай — кожны павінен займацца сваёй справай, а спартсмены хай трэніруюцца.
"Я б даваў гуляць моладзі. А цяпер на лёд выпускаюць легіянераў, а маладыя адседжваюцца", — падзяліўся меркаваннем адзін з апытаных.
Іншыя ўспомнілі, што падчас Чэмпіянату свету-2014, які прымаў Мінск, беларусы гулялі лепш. Хтосьці лічыць, што хакеістам не хапае матывацыі, але справа не ў заробках, калі павысіць іх беспадстаўна, могуць страціць жаданне гуляць.
Ёсць і скептыкі. Адзін з апытаных прызнаў, што як музыкант, ён можа вызначыць, калі ў краіне з'явяцца знакавыя піяністы. Таксама варта было б зрабіць і з хакеем — прааналізаваць сітуацыю і прыняць, што генетычна нашы людзі не асабліва схільныя да гэтага спорту.
Што думаюць беларусы пра вынікі нашай зборнай і ці гатовыя і далей сачыць за гульнямі, глядзіце ў апытанні Sputnik.