У Беларусі прапрацоўваецца пытанне ўвядзення электронных працоўных кніжак

© PixabayПраца за камп'ютарам, архіўнае фота
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З увядзеннем анлайн-уліку працаўладкаваных беларусаў значна спросціцца выяўленне дармаедаў, што дапаможа ў рэалізацыі прэзідэнцкага дэкрэта.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. У Беларусі разглядаецца варыянт пераходу на электронныя працоўныя кніжкі, паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

"Гэта адна з персаніфікаваных формаў уліку. Мы прапрацоўваем сёння пытанні і вывучаем, як пераходзіць на электронныя працоўныя кніжкі", — расказала міністр.

Паводле яе слоў, ідзе актуалізацыя баз дадзеных, і тады будзе зразумела, дзе база непрацаздольных і працаздольных.

"Гэта ажыццяўленне першага кроку пры пераходзе на электронныя працоўныя кніжкі. Гэта база ў анлайн-рэжыме: сёння ты звольніўся і сёння ў яе трапіў. Гэта не ўпісваецца рукамі ў працоўную, а ўводзіцца ў базу дадзеных", — упэўненая Ірына Касцевіч.

На яе думку, гэта сур'ёзна спросціць жыццё ведамству пры вызначэнні грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы.

 

Стужка навiн
0