Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Microsoft

© PixabayОфіс кампаніі Microsoft
Офіс кампаніі Microsoft - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі амерыканскай кампаніі таксама выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з беларускім урадам.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Беларусь бачыць вялікія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з амерыканскай карпарацыяй Microsoft, заявіў кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, беларуская дзяржава ўзяла курс на пабудову лічбавай эканомікі.

"Адносіны з такой паважанай кампаніяй, як Microsoft, для нас вельмі важныя. Мы разлічваем, што яны дазволяць нам набыць дадатковы вопыт", — выказаў надзею Кабякоў.

Ён таксама ўдакладніў, што Беларусь валодае магчымасцямі для супрацоўніцтва з Microsoft і гатовая да новых прапановаў і абмену досведам, што дасць магчымасць вызначыць далейшыя шляхі для ўзаемных дзеянняў.

Прэм'ер-міністр лічыць, што Беларусь і Microsoft могуць павысіць узровень узаемаадносін дзякуючы цэламу шэрагу элементаў супрацоўніцтва, уключаючы меры нарматыўнага рэгулявання.

Кіраўнік усходнееўрапейскага дэпартамента Microsoft Евангелас Крысафідзіс пацвердзіў важнасць для кампаніі абмеркаваць перспектыўныя магчымасці для супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам.

Стужка навiн
0