МАГІЛЁЎ, 17 мая — Sputnik, Марыя Зуева. У Магілёве адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на які прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна.
Дакладная дата правядзення форуму пакуль не вядомая, але папярэдне ён пройдзе будучай восенню. Час "ікс" блізкі, таму будоўлі, якія павінны зрабіць Магілёў новым, сёння кіпяць. Карэспандэнт Sputnik склаў даведнік для ўдзельнікаў Форуму.
Уезд у Магілёў з боку сталіцы зусім хутка ўпрыгожыць велічная арка. Яе ўзводзяць у гонар 750-годдзя горада. Будаўніцтва вядзецца так званым "народным" спосабам — за кошт ахвяраванняў гараджан. Нягледзячы на знешнюю прастату тэхналогія будаўніцтва складаная і працаёмкая. Адной арматуры на надземную частку аркі спатрэбілася больш за 35 тон. На сёння будаўнікам засталося толькі правесці аддзелачныя работы. Завяршыць аб'ект плануецца летам — да Дня горада.
![Строящаяся на въезде в город арка Строящаяся на въезде в город арка - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103545/89/1035458985_0:0:1280:960_600x0_80_0_0_838690f019050e9fef4f78b17d326395.jpg)
Толькі вызвалілася ад лясоў пешаходная вуліца Ленінская. На ёй, у гістарычным цэнтры Магілёва, абнавілі фасады і ўваходныя групы будынкаў, многія з якіх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Навядзенню марафету ёсць прычына: тут падчас правядзення Форуму будзе праходзіць выстава-кірмаш, удзельнікамі якой стануць майстры Расіі і Беларусі.
![Пешеходная улица Ленинская Пешеходная улица Ленинская - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103545/90/1035459087_0:0:1280:960_600x0_80_0_0_b23949f10c5594b07c59cd2782216499.jpg)
Тут жа на падыходзе яшчэ адзін аб'ект — музей Бялыніцкага-Бірулі, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка, распачатая ў 2013 годзе, практычна завершана. У праграме адкрыцця аб'екта восенню ўжо запланавана выстаўка з Траццякоўскай галерэі.
![Музей Бялыницкого-Бирули - памятник архитектуры XVII века Музей Бялыницкого-Бирули - памятник архитектуры XVII века - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103545/91/1035459159_0:0:1280:960_600x0_80_0_0_4af458408660f313a516f264f3f2e6b6.jpg)
На некалькі гектараў раскінуўся новы парк у Падніколлі — ён ужо выглядае годна. Завяршальным акордам тут павінна стаць заканчэнне будаўніцтва каскаднай лесвіцы з фантанамі.
![Каскадная лестница с фонтанами в Подниколье Каскадная лестница с фонтанами в Подниколье - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103545/92/1035459222_0:0:3264:2448_600x0_80_0_0_7e831270935d078ef8241e42663717e8.jpg)
Да Форуму поўным ходам таксама ідзе будаўніцтва новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, рэканструкцыя плошчы Славы і Мінскай шашы.
Пакуль горад працягвае заставацца адной вялікай будоўляй, жыхары ўжо мяркуюць, дзе сустрэнуцца кіраўнікі дзяржаў, калі ўсё ж прэзыдэнт Расіі прыме прапанову беларускага лідара. Адна з версій — Палац культуры вобласці. Гэты аб'ект таксама сёння перажывае маштабную рэканструкцыю.
![Реконструкция Дворца культуры области продолжается Реконструкция Дворца культуры области продолжается - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103545/92/1035459285_0:0:1280:960_600x0_80_0_0_442f8ee395a8bcf012f2d3f7ae41d7f1.jpg)
Сітуацыя павінна вызначыцца пасля 23 мая. На гэтую дату намечана правядзенне рэспубліканскага аргкамітэта па правядзенні ў Магілёве V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.