МІНСК, 17 мая — Sputnik. На гарадскі арт-фестываль FSP прыедуць хэдлайнеры з Бельгіі, Украіны і Расіі, паведамілі Sputnik арганізатары.
На галоўнай сцэне выступіць украінская спявачка Луна. Яе музыка — сумесь з клубнага гуку і поп-року 90-х. Каментуючы першы тур артысткі, VOGUE USA і I-D назвалі Луну "тварам украінскай музычнай рэвалюцыі".
Яшчэ адзін удзельнік — Warhaus, сольны праект Маартэна Дэвольдэрэ, вакаліста бельгійскай групы Balthazar. Яго музыка спалучае кранальную рамантыку і брутальны андэграўнд. Некаторыя мясцовыя медыя прадракаюць аднайменнаму альбому музыканта ўсе шанцы стаць класікай еўрапейскай поп-музыкі.
Таксама тут выступіць расійскі індзі-гурт Pompeya. Музыкі прасоўваюць музыку 70-х і 80-х і ў гэты раз вязуць у сталіцу новы альбом Dreamers. А трыа "Пасош" з Масквы, па словах арганізатараў фестывалю, СМІ называюць лепшым поп-нойз-гуртом Расіі.
На арт-пікніку разгорнуцца знаёмыя пляцоўкі: Kidsters для юных гасцей, адукацыйная Edutainment, Blogeria з выдатнымі спікерамі, а таксама дызайн-маркет, маштабны фудкорт, фотазоны і многае іншае.