Новы кліп на песню "Молчишь на меня" прадставіў гурт IOWA 17 мая.
Кліп здымалі на "Беларусьфільме": на відэа Каця Іванчыкава і Марк Багатыроў, вядомы па серыяле "Кухня", іграюць закаханых, якія ў сварцы руйнуюць усё навокал. Ад пакоя, у якім вяліся здымкі, у рэшце рэшт застаюцца адны сцены — героі кліпа літаральна разбілі мэблю і іншыя дэталі інтэр'еру.
Рэжысаваў кліп Леанід Каласоўскі, які супрацоўнічаў з Дзімам Біланам, Патапам і Насцяй Каменскіх і іншымі вядомымі артыстамі.
Праз тыдзень, 24 мая, гурт IOWA сыграе сольны канцэрт у Мінску.
Гурт IOWA — выхадцы з Магілёва, гучна заявілі пра сябе ў 2012 годзе з песняй "Мама". Затым былі "Улыбайся", "Маршрутка" і незабыўная "Бьет бит", а таксама "Плохо танцевать" и "Падай", кліп на якую здымаўся на вулкане Тэйдэ.
Таксама Каця IOWA запісала саўндтрэк для фільма "Легенда аб Калаўраце" разам з салістам гурта System Of A Down Сержам Танкянам.