Брыльянт з тыяры Марыі-Антуанеты прадалі на Sotheby's за $6,7 мільёна

© REUTERS / PIERRE ALBOUYБрыльянт з тыяры Марыі-Антуанеты прадалі на Sotheby's за $6,7 мільёнаў
Брыльянт з тыяры Марыі-Антуанеты прадалі на Sotheby's за $6,7 мільёнаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яго пакупніком апынуўся прыватны калекцыянер, які не пажадаў апублікаваць сваё імя.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Вельмі рэдкі сіні брыльянт, узрост якога складае больш за 300 гадоў, быў прададзены ў Жэневе за 6,7 мільёна на аўкцыёне Sotheby's.

Карціну Мадыльяні прадалі на аўкцыёне Sotheby's - Sputnik Беларусь
Карціну Мадыльяні прадалі на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за 157 мільёнаў долараў

Гэты камень вядомы як "брыльянт іспанскіх каралёў". Першая згадка пра яго адносіцца да 1714 году, калі брыльянт быў прапанаваны Филіпінскімі астравамі, якія ўваходзілі ў Іспанскую імперыю, у якасці вясельнага падарунка ад караля Іспаніі Філіпа V сваёй нявесце Ізабэле Фарнезе. Затым камень пераходзіў па спадчыне і захоўваўся ў нашчадкаў каралеўскай сям'і.

Сіні брыльянт грушападобнай формы, вядомы як Farnese Blue, вагой у 6,16 карата першапачаткова быў ацэнены ў 3,5-5 мільёнаў швейцарскіх франкаў (3,4-4,9 мільёна долараў). Па дадзеных BBC, брыльянт быў прададзены праз 4 хвіліны пасля пачатку таргоў.

На сайце аўкцыёну паведамляецца, што брыльянт Farnese Blue ўпрыгожваў тыяру, якая належала каралеве Францыі Марыі-Антуанеце.

Стужка навiн
0