МІНСК, 17 мая — Sputnik. Новая рэдакцыя ўводзіць патрабаванне да ўжывання беларускай і рускай мовы на этыкетцы, паведаміла дэпутат беларускага парламента Наталля Жыбуль.
"Новыя патрабаванні да афармлення тавараў прадугледжваюць выкарыстанне беларускай і/ці рускай мовы. Раней патрабаванне заключалася ва ўжыванні беларускай ці рускай мовы", — патлумачыла дэпутат.
Паводле яе слоў, асобнай навацыяй у законапраекце "Аб абароне правоў спажыўцоў" прадугледжана ўвядзенне патрабаванняў па памеры шрыфта на старонках інтэрнэт-крам.
"Законапраект прадугледжвае адмену абавязковага прадастаўлення пашпарта, калі грамадзянін скасоўвае дамову рознічнай куплі з вяртаннем грашовых сродкаў", — адзначыла Наталля Жыбуль.
Усе змены ў законапраекце звязаны са зменамі, якія адбываюцца ў паўсядзённым жыцці.
"Уводзяцца нормы, якія пацвярджаюць набыццё тавараў у інтэрнэце. Кошт тавару пры куплі за наяўныя і безнаяўныя сродкі будзе аднолькавым", — падкрэсліла дэпутат.
Гэта значыць, што кошт пры куплі тавару за наяўныя, безнаяўныя сродкі ў інтэрнэце або іншым спосабам не можа адрознівацца з-за спосабу аплаты.