Ваенныя разведчыкі Беларусі паехалі на трэніроўку ў Расію

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВучэнні ПДВ Расіі і Беларусі, архіўнае фота
Вучэнні ПДВ Расіі і Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцэры сіл спецаперацый беларускай арміі прымаюць удзел у зборы кіраўнікоў падраздзяленняў разведкі расійскіх паветрана-дэсантных войскаў.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Беларускія і расійскія разведчыкі праводзяць сумесную трэніроўку, вучацца сумесна адпрацоўваць прыёмы супраць ўмоўнага праціўніка, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Збор праходзіць на базе 31-й гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ва Ульянаўску.

"Мэтай сумеснай трэніроўкі ваенных разведчыкаў дзвюх краін з'яўляецца выпрацоўка адзіных метадаў разведкі падчас правядзення сумесных вучэнняў і трэніровак", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў абаронным ведамстве.

Удзельнікам збору прадэманструюць найноўшыя тэхнічныя сродкі, якія стаяць на ўзбраенні разведвальных падраздзяленняў ПДВ Расіі. У тым ліку — камплект для вышыннага дэсантавання "Арбалет-1" з кіслародным абсталяваннем, лазерны прыбор разведкі ЛПР-3, радыёлакацыйную станцыю "Сабалятнік".

Стужка навiн
0