Дапамагаць рабіць ID-карты для беларусаў будуць кітайцы і латышы

© Sputnik / Юлия БалакиреваБіяметрычны пашпарт
Біяметрычны пашпарт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кітайска-латышскі кансорцыум стаў пераможцам конкурсу па выбары пастаўшчыка ПЗ і абсталявання для вырабу біяметрычных пашпартоў.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі заключыла дамову пра пастаўку ў рэспубліку абсталявання і праграмнага забеспячэння, неабходнага для вырабу біяметрычных дакументаў, паведамілі ў пятніцу ў МУС краіны.

З беларускага боку подпісы пад дамовай паставілі прадстаўнікі РНТУП "Крыптатэх" Дэпартамента дзяржаўных знакаў Мінфіна, з боку пастаўшчыкоў — кансорцыум Emperor Technology (Кітай) і X Infotech (Латвія).

Паводле інфармацыі МУС, дадзены кансорцыум стаў пераможцам конкурсу па выбары пастаўшчыка ПЗ і тэхнічных сродкаў, неабходных для працы сістэмы збору, апрацоўкі і захоўвання біяметрычных дадзеных, выдачы біяметрычных дакументаў.

"Плануецца стварэнне адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных асоб, заснаванай на максімальна магчымым ахопе ўсіх слаёў насельніцтва", — сказаў часовы выканаўца абавязкаў па пасадзе намесніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч.

Ён таксама адзначыў, што яна аб'яднае розныя ведамасныя сістэмы, а ў карыстальнікаў з'явіцца магчымасць атрымліваць электронныя, адміністрацыйныя, інфармацыйныя і плацёжныя паслугі на аснове сістэмы "Электронны ўрад".

Як раней паведамляў Sputnik, узор ID-карты плануецца выпусціць у бягучым годзе, а з 1 студзеня 2019-га — прыступіць да іх выдачы. Карта закліканая замяніць традыцыйны папяровы пашпарт: атрымаць новы дакумент змогуць усе жадаючыя. ID-карта будзе ўтрымліваць асноўную інфармацыю пра чалавека, а таксама ключ электроннага лічбавага подпісу, які прадаставіць грамадзяніну доступ да дзяржаўных электронных паслуг.

Стужка навiн
0