МІНСК, 18 мая — Sputnik. Карыстальнікі мэсэнджара Viber з Расіі скардзяцца на адсутнасць доступу да функцый прылажэння раніцай у пятніцу.
Вы все такие современные и не в курсе, но кто-то должен вам сообщить.
— Kotik iz Dobrogo (@maxim_msd) 17 мая 2018 г.
Сломался Вайбер.
Мэсэнджар Viber заявіў пра блакіроўку сваіх сервераў шэрагам аператараў сувязі ў Расіі. Масава пра праблемы з доступам да сэрвісу заяўляюць і карыстальнікі — яны не могуць адпраўляць і прымаць паведамленні.
мой вайбер умер 😭😭😭😭
— Olivia (@0livvia) 18 мая 2018 г.
На фоне блакіроўкі Telegram у Расіі некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што і Viber заблакаваны Раскамнаглядам. Зрэшты, у ведамстве гэта абверглі: IP-адрасы мэсэнджара ў рэестр забароненых не дабаўлялі.
Мяркуючы па дадзеных рэсурсу Downdetector, збоі доступу да Viber ёсць у асноўным у жыхароў Расіі, асабліва буйных гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада і шэрагу іншых. У Беларусі праблем з мэсэнджарам пакуль не зафіксавана.
Мэсэнджар Telegram пачалі блакаваць ў Расіі ў красавіку гэтага года. Раскамнагляд у адказ на пытанні пра перспектывы блакаванняў іншых мэсэнджараў заяўляў, што пакуль перадумоў для такога няма.
Мэсэнджар Viber шмат у чым створаны дзякуючы беларускім распрацоўшчыкам. І сёння адзін з цэнтаў распрацоўкі сэрвісу знаходзіцца ў Мінску. У свеце прылажэннем карыстаюцца каля 800 мільёнаў чалавек.