МІНСК, 18 мая — Sputnik. Этна-электронны гурт Shuma разам з прадзюсарам Yashar Gasanov выпусцілі кліп на беларускамоўны тэхна-трэк "KUMACHKI". Аўтарам відэа стала Караліна Палякова.
"Замест таго, каб спрачацца, ваявать і падзяляць Зямлю межамі, лепей шукаць баланс пры дапамозе медытатыўных дзеянняў, такіх як танец, напрыклад. Людзі не валодаюць планетай, я ўпэўненая, гэта было б вельмі проста", — напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Этна-гурт Shuma вядомы многім аматарам беларускай музыкі ўжо некалькі гадоў, але прагрымеў ён пасля таго, як патарпіў у фінал нацыянальнага адбору Еўрабачання. Першы альбом "Жніво" з'явіўся ў 2015-ым годзе і ўжо праз год другі пад назвай "Сонца". У гэтым годзе гурт таксама абяцае выпусціць новы альбом.