Вадзянава наведала ў ПВТ сваю IT-кампанію

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкМадэль Наталля Вадзянава
Мадэль Наталля Вадзянава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мадэль пахваліла ініцыятыву беларускіх уладаў актыўна развіваць у рэспубліцы IT-галіну.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Супермадэль Наталля Вадзянава наведала ў Мінску ў Парку высокіх тэхналогій кампанію Ideanomix Digital, у савет дырэктароў якой яна ўваходзіць, паведамілі ў пятніцу ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Вадзянава прыляцела ў беларускую сталіцу ў пятніцу 18 мая, яна прыме ўдзел у закрытым мерапрыемстве, прысвечаным пытанням хатняга гвалту. Вядома, што расійская мадэль ў 2017 годзе ўлажылася ў беларускі стартап Flo, а таксама ўвайшла ў савет дырэктароў дадзенага праекта.

"Тэма жаночага здароўя мне блізкая. У мяне пяцёра дзяцей. Апошняя цяжарнасць была складанай, для мяне гэта паслужыла сігналам, каб падтрымаць гэты праект. Добра, што яны з Беларусі, што я магу падтрымаць стартап. Прадукт надзвычайны, дазваляе даведацца шмат новага пра жаночае здароўе", — распавяла Вадзянава.

Мадэль таксама пахваліла ініцыятыву беларускіх уладаў актыўна развіваць у рэспубліцы IT-галіну.

"Беларусь першай падтрымала крыптавалюту, і наогул развіццё IT-бізнэсу — гэта такая магчымасць для краіны, як мне здаецца, прыцягнуць вельмі цікавыя кампаніі з усяго свету", — заключыла яна.

Вадзянава ў ПВТ таксама прадставіла новае мабільнае прылажэнне Elbi, якое спрашчае працэс пералічэння грошай на дабрачыннасць.

Распрацоўшчыкам прылажэння Flo з'яўляецца беларуская кампанія-рэзідэнт ПВТ Ideanomix Digital. Flo дазваляе сачыць за жаночым здароўем, разлічваць цыкл і больш уважліва падыходзіць да стану арганізма. На падставе 500 тысяч водгукаў адзнака прылажэння Flo ў Google Play складае 4,9 балаў. Яно карыстаецца папулярнасцю ў ЗША, Канадзе, Германіі і іншых краінах.

Стужка навiн
0