Пагрузіцца ў атмасферу сюррэалістычнага мастацтва гэтым летам мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць арганізатары праекта "Мастак і горад".
Галерэя пад адкрытым небам будзе працаваць на працягу пяці месяцаў, а пасля гэтага адправіцца ў Віцебск.
Мастак Георгій Скрыпнічэнка стаяў ля вытокаў беларускага сюррэалізму. У сваіх працах ён выкарыстоўваў вопыт вялікіх папярэднікаў, але наўмысна адмовіўся ад залішняй эпатажнасці. Мастак ніколі не тлумачыў сэнс сваіх карцін і падкрэсліваў важнасць таго, каб палотны заставаліся для гледачоў фантастычнымі рэбусамі.
Рэпрадукцыі карцін Скрыпнічэнкі на выставе традыцыйна суправаджаюцца біяграфіяй і тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.
Праект праводзіцца ў сталіцы ўжо сёмы год запар. Да гэтага яго "ўдзельнікамі" былі Казімір Малевіч, Марк Шагал, Валянцін Губарэў і многія знакамітыя прадстаўнікі беларускага мастацтва.
Глядзіце на відэа Sputnik, як на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прайшла цырымонія адкрыцця выставы карцін беларускага Сальвадора Далі.