МІНСК, 19 мая — Sputnik. Бягуха Аліна Талай пачала сезон з перамогі на міжнародным турніры Great Manchester CityGames-2018, паведамляе прэс-служба БФЛА.
Пры гэтым вынік беларускай бар'ерысткі стаў другім у гэтым сезоне ў Еўропе. Аліна Талай прабегла дыстанцыю за 12,74 секунды.
У брытанскім Манчэстэры звярнуліся да неардынарнага рашэння пры правядзенні турніру. Гледачы Great Manchester CityGames-201 назіралі за стартамі не ў сценах стадыёна, а ў самым цэнтры горада.
Зараз еўрапейскі топ-ліст узначальвае другая беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман, у якой атрымалася 13 мая на стартах у французскім Манжэроне ўстанавіць асабісты рэкорд — 12,73 секунды.