"Думаю, яна сябе пазнала": каму гамяльчанін прысвяціў карціну з шышак

© Sputnik / Мария АмелинаПартрэт з шышак
Партрэт з шышак - Sputnik Беларусь
Адміністрацыя бальніцы гатовая дапамагчы аўтару партрэта сабраць шышкі, калі ён вырашыць зрабіць яшчэ адну карціну.

ГОМЕЛЬ, 19 мая — Sputnik. Дзесяціметровы партрэт дзяўчыны з хваёвых шышак адразу зрабіў папулярнай тэрыторыю гарадской бальніцы №3 — на "мастацтва" едуць паглядзець з усяго горада, аўтару жа незвычайнай карціны не даюць спакою журналісты.

"Косця, спачатку паабедаць, кампот абавязкова выпі, а толькі потым давай інтэрв'ю", — раяць 28-гадоваму пацыенту ўрачы і просяць карэспандэнта Sputnik не забываць аб галоўным — бальнічны рэжым ніхто не адмяняў.

Гамяльчанін Канстанцін Кавалёў працуе інжынерам станкоў ЧПУ на "Святлотэхніцы", піша лірычныя вершы і рэп. Ніколі ў жыцці не маляваў, а тут, кажа, штосьці найшло.

© Sputnik / Мария АмелинаГамяльчанін Канстанцін Кавалёў
Гомельчанин Константин Ковалев - Sputnik Беларусь
Гамяльчанін Канстанцін Кавалёў

Паступіў на лячэнне ў мінулую пятніцу, шукаў, чым сябе заняць і, гледзячы на сасновы лес з 7-га паверха, прыдумаў. У суботу пачаў збіраць сасновыя шышкі. Да раніцы панядзелка на зямлі пад вокнамі бальніцы з'явіўся дзесяціметровы малюнак.

"Сабраў каля сотні еўраоптаўскіх пакетаў шышак. Сам, ніхто мне не дапамагаў. Партрэт рабіў па фотаздымку ў тэлефоне. Так, гэта мая знаёмая дзяўчына. Яна тут працуе, і думаю, ужо пазнала сябе", — падзяліўся падрабязнасцямі Кавалёў.

© Sputnik / Мария АмелинаСтвораны Канстанцінам партрэт
Созданный Константином портрет - Sputnik Беларусь
Створаны Канстанцінам партрэт

Па словах Канстанціна, у першую чаргу ён хацеў зрабіць прыемна сваёй знаёмай. Але ёсць яшчэ адно тлумачэнне яго творчаму парыву.

"Вырашыў усім у бальніцы падняць настрой. Напэўна, хтосьці ўсміхнецца, гледзячы ў акно, і гэта стане па-сапраўднаму аздараўленчай працэдурай", — сказаў аўтар незвычайнай карціны.

Таемная муза

Пры гэтым імя сваёй музы Кавалёў не называе.

"Мы цяпер не маем зносінаў, таму я не ведаю, як яна ўспрыняла мой парыў. Раптам у яе хтосьці ёсць, таму давайце не будзем пра гэта", — сышоў ад адказу на галоўнае пытанне суразмоўца Sputnik.

© Sputnik / Мария АмелинаМагчыма, Канстанцін намалюе шышкамі яшчэ што-небудзь
Не исключено, что Константин нарисует шишками еще что-нибудь - Sputnik Беларусь
Магчыма, Канстанцін намалюе шышкамі яшчэ што-небудзь

Тым часам адміністрацыя бальніцы падтрымала творчы парыў свайго пацыента: калі да выпіскі ён вырашыць яшчэ пацешыць людзей сваёй творчасцю, яму нават гатовыя дапамагчы сабраць шышкі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі