Падтрымайце беларускую ўдзельніцу шоу "Ты супер!" Веру Ярошык

Падпісацца на
НовостиTelegram
Падтрымаць беларускую ўдзельніцу праекта могуць і жыхары рэспублікі - пры дапамозе смс-паведамленняў.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Сёння праходзіць фінальнае галасаванне за ўдзельнікаў другога сезона міжнароднага конкурсу "Ты супер!" тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik.

"Ты супер!" — сумесны праект тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik. У ім удзельнічаюць дзеці з 13 краін: яны прыехалі ў Маскву з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі. Удзельнікаў аб'ядноўвае не толькі талент, але і нялёгкі жыццёвы шлях.

19 мая стартавала фінальнае галасаванне другога сезону "Ты супер". Сярод прэтэндэнтаў на прызы конкурсу — і беларуска Вера Ярошык.

Падтрымаць упадабаных удзельнікаў шоу можна пры дапамозе смс-паведамленняў, больш падрабязна аб якіх можна прачытаць на сайце. Для беларускіх абанентаў МТС смс-паведамленне абыйдзецца ў 1,29 рублі, а Velcom і life:) — у 1,6 рублі.

Ярошык ідзе ў спісе пад нумарам 10. Каб падтрымаць яе, неабходна адправіць смс-паведамленне з гэтай лічбай на нумар 2325.

Галасаванне працягнецца па 24 мая, роўна да 12:00 па мінскім часе. Вынікі будуць вядомыя ўжо 26 мая.

Стужка навiн
0