Відэа

Беларуска Вера Ярошык прайшла ў фінал праекта "Ты супер!"

Прадстаўніца Беларусі Вера Ярошык змагла прайсці ў фінал міжнароднага конкурсу "Ты супер!". Адчуваннямі пасля ўдалага выступу яна падзялілася з Ганнай Нядзелька.

Юная выканаўца не змагла стрымаць слёз, калі даведалася, што праходзіць у фінал. Аднак гэта былі слёзы не толькі радасці, але і суму — Вера знервавалася, што яе сябру прайсці далей не ўдалося.

Трохі прыйшоўшы ў сябе, дзяўчынка падзялілася адчуваннямі ад выхаду ў фінал.

Веры Ярошык падарылі модную фотасесію - Sputnik Беларусь
Удзельніцы "Ты супер!" з Беларусі Веры Ярошык падарылі модную фотасесію

"Кожны праход з хваляваннем, мне здаецца, гэта такі ж праход, як і ў мінулы раз. Проста ты цяпер паднялася на прыступку вышэй і самасцвердзілася у тым, што ты не дарма працавала", — сказала Вера.

Таксама таленавітая дзяўчынка адзначыла, што будзе зацята рыхтавацца, каб добра выступіць у фінале музычнага конкурсу.

Праект "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ і Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik. У музычным конкурсе прымаюць удзел больш за 80 юных вакалістаў з розных куткоў Расіі, краін СНД, Балтыі, Еўропы і Блізкага Усходу.

Sputnik жадае суайчынніцы поспехаў у паўфінале вакальнага конкурсу і заклікае падтрымаць беларускую ўдзельніцу другога сезону шоў "Ты супер!". Зрабіць гэта проста — дастаткова прагаласаваць за Веру Ярошык на сайце НТБ, націснуўшы "палец уверх".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі