Калі верыць папярэдняму прагнозу надвор'я, будучы тыдзень будзе дажджлівы: суха будзе толькі ў панядзелак, а тэмпература не падымецца вышэй за +20°C. Падняць настрой і адпачыць можна на канцэртах Iowa або "Рукі ўверх", фестывалі ежы, вечары грузінскай кухні і музыкі ў моднай прасторы і не толькі. Самыя цікавыя падзеі 21-25 мая шукайце ў падборцы Sputnik.
Тры канцэрты
На сталічнай канцэртнай пляцоўцы Prime Hall у чацвер 24 мая з вялікай сольнай праграмай выступіць папулярны гурт Iowa. Акрамя свежых хітоў, слухачам абяцаюць лепшыя песні. Кошт квіткоў — 50-55 рублёў.
У "Мінск-Арэне" ў гэты ж дзень выступіць добра знаёмая група "Рукі ўверх". Музыканты выконваюць свае несмяротныя хіты, а ў гэты раз едуць у Мінск з прэзентацыяй праграмы пад назвай "21". Уваход абыдзецца ў 40-120 рублёў.
![Солист Руки вверх Сергей Жуков Солист Руки вверх Сергей Жуков - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102899/11/1028991127_0:0:1920:1279_600x0_80_0_0_df60334c1c2d351eaac8e514c9b331d9.jpg)
А ў Палац прафсаюзаў у пятніцу прыедзе гурт J:Морс з вялікім акустычным канцэртам: арганізатары абяцаюць вечар нягучнай музыкі і нестандартнага рэпертуару. За квіток просяць 40-60 рублёў.
Фестываль ежы
У чацвер 24 мая ў сталіцы стартуе чарговы гастранамічны фестываль — "Gastrofest. Крафт". У рамках фестывалю два дзясяткі мінскіх устаноў будуць здзіўляць гасцей крэатыўнай падачай і смачнымі стравамі: прапануюць спецыяльныя крафтавыя сэты па адзінай цане ў 20 рублёў.
Вечар грузінскай музыкі і кухні
У прасторы Ok16 у пятніцу стартуе першы выпуск фестывалю National nights — "Свята Грузіі на Кастрычніцкай". Раз у месяц тут будуць сустракацца кулінарныя і культурныя традыцыі розных народаў свету. Першай краінай стане Грузія (дарэчы, далей абяцаюць Францыю і Іспанію).
![Приготовление хачапури по-аджарски Приготовление хачапури по-аджарски - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103550/51/1035505184_0:0:3015:1974_600x0_80_0_0_5e50984b6d537ecee3b4cc0dd233da13.jpg)
У гэты вечар у Мінск прыедзе спецыяльны госць — ансамбль салістаў "Торані" з фолкам, джазам і танцамі. Тут жа раскінецца фудкорт з нацыянальнымі стравамі (дзе не толькі накормяць, але і навучаць гатаваць). Кошт квітка — ад 20 да 50 рублёў.
Турнір па баявым мастацтвам
У пятніцу ў Prime Hall пройдзе Міжнародны турнір па баявым мастацтвам. Па словах арганізатараў, акрамя 11 прафесійных баёў, будзе праведзены праект "Душа-хлопец", у рамках якога на рынг зможа выйсці любы жадаючы. Штогод у спаборніцтвах удзельнічаюць чэмпіёны свету і Еўропы ў прафесійным боксе, муай-тай, MMA і K-1. Наведаць можна за 13-53 рублі.
Fashion Idea Festival
У пятніцу ў кластары Ok16 стартуе фестываль крэатыўных ідэй. Тут дызайнеры, ілюстратары, стылісты, блогеры і іншыя творчыя каманды змогуць прэзентаваць свае працы.
Акрамя таго, у рамках фестывалю пройдуць модны маркет з дызайнерскімі рэчамі, адукацыйныя лекцыі і майстар-класы, паказы мод і інсталяцыі, кінапаказы, выстава і кірмаш вакансій. Уваход вольны.
Выставы рознага толку
У ГЗЦ Dana Mall гасцей па-ранейшаму чакае выстава Future Live, дзе на свет прапануюць зірнуць у акулярах віртуальнай рэальнасці (10-18 рублёў).
А ў Galleria Minsk працягваюцца адразу тры сямейныя выставы. Не так даўно тут адкрыўся Дом акварыумістыкі, дзе ў некалькіх залах можна паназіраць за падводнымі жыхарамі з самых экзатычных месцаў планеты (4,5-5,5 рубля). Тут жа па-ранейшаму актыўныя "Свет будучыні" з 40 гульнявымі зонамі (6-12 рублёў) і "Мастацтва Лега" з сотняй маштабных скульптур (10-14 рублёў).
Новыя (і старыя) фільмы
Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З гэтага дня будуць даступныя такія фільмы, як чарговы баявік фантастычнай сагі "Хан Сола: Зорныя Войны. Гісторыі", камедыя "Сэксу не будзе!!!" і дзве анімацыйныя стужкі — "Вельмі прыгожы прынц" і "Садко".
У рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" кожны будні дзень можна будзе ўбачыць розныя кінастужкі. Напрыклад, на тыдні будуць даступныя да прагляду чатыры драмы: "Ханна і яе сёстры" Вудзі Алена (1986), "Шкляное сэрца" Вернера Херцага (1976), "Боні і Клайд" Артура Пэнна (1967) і "Бестурботны яздок" Дэніса Хопера (1969).