МІНСК, 21 мая — Sputnik. Былы міністр адукацыі Беларусі Пётр Брыгадзін узначаліў Інстытут бізнесу Белдзяржуніверсітэта, гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў прэс-службе ВНУ.
Інстытут бізнесу быў створаны ў БДУ ў красавіку гэтага года пасля зліцця Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій з Інстытутам бізнесу і менеджменту тэхналогій.
Як стала вядома ў панядзелак, узначаліў Інстытут бізнесу былы кіраўнік ДІКСТ Пётр Брыгадзін — інстытутам ён кіраваў 15 гадоў. Да гэтага, у пачатку двухтысячных, Брыгадзін быў міністрам адукацыі Беларусі.
Экс-кіраўнік ІБМТ Уладзімір Апанасовіч сёння працягвае працу ў ВНУ на пасадзе прафесара кафедры менеджменту тэхналогій Інстытута бізнесу.
Такім чынам, сёння ў БДУ працуюць тры былыя міністры адукацыі. Акрамя Брыгадзіна, у ВНУ працуе Сяргей Маскевіч — ён узначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава пры БДУ, а таксама Міхаіл Жураўкоў — ён загадвае адной з кафедраў на механіка-матэматычным факультэце.