Прынц Гары і Меган Маркл: вясельныя падрабязнасці і мядовы месяц
Прынц Гары і Меган Маркл: вясельныя падрабязнасці і мядовы месяц
Sputnik Беларусь
Каралеўскае вяселле года адгрымела, аднак абмяркоўваць дэталі цырымоніі ў свеце будуць яшчэ доўга. Да таго ж, усім цікава, куды адправяцца ў мядовы месяц... 21.05.2018, Sputnik Беларусь
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося ў суботу 19 мая ў капліцы Святога Георгія Віндзарскага замка. У дзень вяселля прынц Гары атрымаў тытул герцага Сасэкскага.Рэакцыя тысяч чалавек, якія сабраліся каля замка, пацвердзіла яшчэ раз, што прынц Гары карыстаецца вялікай папулярнасцю і любоўю ў Вялікабрытаніі, хоць займае ўсяго шостае месца ў чарзе на трон.Мядовы месяц маладыя адклалі да восені. Хутчэй за ўсё, яны адправяцца на сафары ў Намібію — там яны працавалі валанцёрамі яшчэ ў пачатку сваіх адносін.Пасля вяселля нішто не разлучыць Гары і Меган — яны разам будуць ездзіць у камандзіроўкі, бо галоўная функцыя новаспечаных герцага і герцагіні — цырыманіяльная. А першы афіцыйны візіт прызначаны на сярэдзіну восені. Яны паедуць у Аўстралію, дзе любяць каралеўскую сям'ю не менш, чым у Вялікабрытаніі.
Каралеўскае вяселле года адгрымела, аднак абмяркоўваць дэталі цырымоніі ў свеце будуць яшчэ доўга. Да таго ж, усім цікава, куды адправяцца ў мядовы месяц маладыя Гары і Меган - герцаг і герцагіня Сасэкскія.
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося ў суботу 19 мая ў капліцы Святога Георгія Віндзарскага замка. У дзень вяселля прынц Гары атрымаў тытул герцага Сасэкскага.
Рэакцыя тысяч чалавек, якія сабраліся каля замка, пацвердзіла яшчэ раз, што прынц Гары карыстаецца вялікай папулярнасцю і любоўю ў Вялікабрытаніі, хоць займае ўсяго шостае месца ў чарзе на трон.
Мядовы месяц маладыя адклалі да восені. Хутчэй за ўсё, яны адправяцца на сафары ў Намібію — там яны працавалі валанцёрамі яшчэ ў пачатку сваіх адносін.
Пасля вяселля нішто не разлучыць Гары і Меган — яны разам будуць ездзіць у камандзіроўкі, бо галоўная функцыя новаспечаных герцага і герцагіні — цырыманіяльная. А першы афіцыйны візіт прызначаны на сярэдзіну восені. Яны паедуць у Аўстралію, дзе любяць каралеўскую сям'ю не менш, чым у Вялікабрытаніі.
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося ў суботу 19 мая ў капліцы Святога Георгія Віндзорскага замка. У дзень вяселля прынц Гары атрымаў тытул герцага Сасэкскага. Цікава, што герцагіня Сасэкская толькі праз пяць гадоў атрымае від на жыхарства і толькі потым зможа падаць дакументы на брытанскае грамадзянства.
Рэакцыя тысяч чалавек, якія сабраліся каля замка, пацвердзіла яшчэ раз, што прынц Гары карыстаецца вялікай папулярнасцю і любоўю ў Вялікабрытаніі, хоць займае ўсяго шостае месца ў чарзе на трон.
Пасля вяселля нішто не разлучыць Гары і Меган - яны разам будуць ездзіць у камандзіроўкі, бо галоўная функцыя новаспечаных герцага і герцагіні - цырыманіяльная.
Пасля цырымоніі шлюбу маладыя праехалі па Віндзару ў адкрытай карэце. Прынц Гары меў шмат свабоды ў выбары гасцей. Так, на вяселле не была запрошаная нават прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, не кажучы ўжо пра глаў іншых дзяржаў.
Вясельная сукенка Меган Маркл абышлася каралеўскай сям'і прыкладна ў 135 тысяч долараў. Простая, але элегантная і вытанчаная, яна выклікала і захопленыя водгукі, і крытыку. Акрамя таго, многія палічылі яе палітычнай заявай.
На наступны дзень пасля вяселля дызайнер раскрыла дэталі ўбора. Элегантная сукенка з доўгім шлейфам пашыта з шоўку-кадзі. Разыначкай вясельнага строя Меган Маркл стаў пяціметровы вэлюм, на якім былі вышыты кветкі-сімвалы кожнай з 53 краін Садружнасці Нацый.
Над букетам нявесты працавалі не толькі прафесійныя фларысты, але і сам Гары. Напярэдадні вяселля ён асабіста прагуляўся па садзе Кенсінгтонскага палаца, дзе абраў некаторыя кветкі, у прыватнасці любімыя прынцэсай Дыянай незабудкі, лілеі і язмін.
Пасля прыёму ў замку для 600 гасцей, дзе сярод іншага падавалі шатландскія лангусціны, загорнутыя ў лустачкі вэнджанага ласося, кавалачкі кураня ў ёгурце з абрыкосам і барановыя тэфтэлі з гароднінай, а таксама торт з лімонам і бузіной, Гары і Меган адправіліся адсвяткаваць вяселле з сябрамі. Меган надзела беласнежную сукенку ў падлогу ад брытанскага дызайнера Стэлы Макартні.
Прынц Гары ў дзень вяселля падарыў сваёй жонцы пярсцёнак з аквамарынам, які раней належаў яго маці, прынцэсе Дыяне. У рарытэтным серабрыстым Jaguar 1968 года маладыя з'ехалі на вячэру, якую зладзіў ў іх гонар бацька жаніха прынц Уэльскі Чарльз.
Мядовы месяц маладыя адклалі да восені. Хутчэй за ўсё, яны адправяцца на сафары ў Намібію - там яны працавалі валанцёрамі яшчэ ў пачатку сваіх адносін. А першы афіцыйны візіт прызначаны на сярэдзіну восені. Яны паедуць у Аўстралію, дзе любяць каралеўскую сям'ю не менш, чым у Вялікабрытаніі.