https://bel.sputnik.by/20180521/solovi-uzhe-poyut-kuda-idti-chtoby-poslushat-ih-koncerty-1035547708.html
Салаўі ўжо спяваюць: куды ісці, каб паслухаць іх "канцэрты"?
Салаўі ўжо спяваюць: куды ісці, каб паслухаць іх "канцэрты"?
Sputnik Беларусь
Пік "канцэртнай дзейнасці" салаўёў прыпадае на сярэдзіну і другую палову мая, але некаторыя могуць спяваць аж да ліпеня. 21.05.2018, Sputnik Беларусь
2018-05-21T17:32+0300
2018-05-21T17:32+0300
2023-04-17T15:58+0300
у беларусі
прырода
беларусь
мінск
салавей
куды пайсці ў мінску
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103514/36/1035143626_0:147:3500:2116_1920x0_80_0_0_23bc45b87490140928adda2c24953138.jpg
МІНСК, 21 мая — Sputnik. Салаўі вядомыя ўсім сваім прыгожым спевам, паслухаць салаўіныя пошчакі ўжо могуць і беларусы — птушкі, якія вярнуліся ў канцы красавіка, цяпер на ўсю моц спяваюць па ўсёй краіне, паведамілі арнітолагі.Самая высокая інтэнсіўнасць спеваў салаўёў — май, сярэдзіна і другая палова. Потым салаўі абзаводзяцца нашчадствам, ім становіцца не да спеваў — займаюцца пошукамі ежы, распавялі Sputnik арнітолагі.Зрэшты, некаторыя салаўі могуць спяваць аж да ліпеня — у першую чаргу, "халастыя" самцы, якія не абзавяліся парай або страцілі нашчадства або самку.Салаўі робяць гнязда на зямлі, таму выбіраюць месцы ў лясах і парках — тыя, куды складана прабрацца людзям або жывёлам. Яшчэ яны аддаюць перавагу месцам, у якіх шмат апалай лістоты.Падыходзіць ушчыльную да гнёздаў салаўёў арнітолагі не рэкамендуюць, ды і сэнсу ў гэтым вялікага няма. Чуваць спевы салаўёў за сорак-пяцьдзесят метраў. Спрабаваць падысці да гнязда нельга — не трэба палохаць птушак, адзначылі арнітолагі.Падкормліваць салаўёў таксама не варта: птушкі сілкуюцца ў першую чаргу казуркамі і чарвякамі, а хлеб есці не будуць.Спевы салаўёў можна паслухаць не толькі за горадам, але і ў гарадскіх парках. Напрыклад, раней пявучых птушак фіксавалі ў Севастопальскім парку, парку Чалюскінцаў, на Чыжоўскім вадасховішчы і ў іншых скверах і парках Мінска.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103514/36/1035143626_157:0:3317:2370_1920x0_80_0_0_c0e6a54f3a47d373387dcb30c2cf4340.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, беларусь, мінск, салавей, куды пайсці ў мінску
у беларусі, прырода, беларусь, мінск, салавей, куды пайсці ў мінску
Салаўі ўжо спяваюць: куды ісці, каб паслухаць іх "канцэрты"?
17:32 21.05.2018 (абноўлена: 15:58 17.04.2023) Пік "канцэртнай дзейнасці" салаўёў прыпадае на сярэдзіну і другую палову мая, але некаторыя могуць спяваць аж да ліпеня.
МІНСК, 21 мая — Sputnik. Салаўі вядомыя ўсім сваім прыгожым спевам, паслухаць салаўіныя пошчакі ўжо могуць і беларусы — птушкі, якія вярнуліся ў канцы красавіка, цяпер на ўсю моц спяваюць па ўсёй краіне, паведамілі арнітолагі.
Самая высокая інтэнсіўнасць спеваў салаўёў — май, сярэдзіна і другая палова. Потым салаўі абзаводзяцца нашчадствам, ім становіцца не да спеваў — займаюцца пошукамі ежы, распавялі Sputnik арнітолагі.
Зрэшты, некаторыя салаўі могуць спяваць аж да ліпеня — у першую чаргу, "халастыя" самцы, якія не абзавяліся парай або страцілі нашчадства або самку.
Салаўі робяць гнязда на зямлі, таму выбіраюць месцы ў лясах і парках — тыя, куды складана прабрацца людзям або жывёлам. Яшчэ яны аддаюць перавагу месцам, у якіх шмат апалай лістоты.
Падыходзіць ушчыльную да гнёздаў салаўёў арнітолагі не рэкамендуюць, ды і сэнсу ў гэтым вялікага няма. Чуваць спевы салаўёў за сорак-пяцьдзесят метраў. Спрабаваць падысці да гнязда нельга — не трэба палохаць птушак, адзначылі арнітолагі.
Падкормліваць салаўёў таксама не варта: птушкі сілкуюцца ў першую чаргу казуркамі і чарвякамі, а хлеб есці не будуць.
Спевы салаўёў можна паслухаць не толькі за горадам, але і ў гарадскіх парках. Напрыклад, раней пявучых птушак фіксавалі ў Севастопальскім парку, парку Чалюскінцаў, на Чыжоўскім вадасховішчы і ў іншых скверах і парках Мінска.