МІНСК, 21 мая — Sputnik. Медыарэгулятар брытанскага рынку Ofcom заявіў аб адкрыцці трох новых расследаванняў у дачыненні да тэлеканала RT, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізацыі.
Расследаванні пачалі ў дачыненні да навінавых выпускаў канала ад 26 красавіка і 4 мая 2018 года, а таксама тэлепраграмы Crosstalk за 20 красавіка па прычыне парушэнняў, якія нібыта мелі месца.
Брытанскі рэгулятар Ofcom 18 красавіка ўжо заяўляў пра пачатак сямі расследаванняў у дачыненні да навін і дакументальных тэлепраграм RT. Сёння колькасць расследаванняў вырасла да дзесяці.
У Вялікабрытаніі кажуць, што пачатак расследавання яшчэ не азначае, што парушэнне мела месца і далёка не ўсе расследаванні прыводзяць да ўсталявання такіх фактаў.
Раней у сакавіку Ofcom накіраваў ліст у адрас уладальніка ліцэнзіі тэлеканала RT, у якім гаварылася аб магчымых абмежавальных мерах з-за "справы Скрыпалёў".
Галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян сказала тады, што ў выпадку адклікання ліцэнзіі ў канала RT рушыць услед люстраны адказ з боку Расіі. Праўда, галоўны рэдактар выказала надзею, што да падобных дзеянняў з боку Вялікабрытаніі справа не дойдзе.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала сітуацыю і заявіла, што ў выпадку закрыцця RT у Расіі не будзе працаваць ні адно брытанскае СМІ.