МІНСК, 23 мая — Sputnik. Форум экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" пачаў працу ў Беларусі ў сераду 23 мая, ён сабраў на сваёй пляцоўцы спецыялістаў з АБСЕ, NATO, Савета Еўропы, ЗША, Расіі, ЕС, Кітая і Усходняй Еўропы.
У другі дзень работы форуму плануецца правядзенне пленарнай сесіі "Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі".
У чацвер з прамовай да ўдзельнікаў экспертнай ініцыятывы павінен звярнуцца прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адзін з арганізатараў "Мінскага дыялогу" Дзяніс Мельянцоў размясціў на сваёй старонцы ў Facebook фота бэйджу кіраўніка дзяржавы.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пацвердзіў журналістам, што беларускі лідар прыме ўдзел у працы пленарнай сесіі экспертнай ініцыятывы.
"Па запрашэнні арганізатараў удзельнікам пленарнай сесіі канферэнцыі стане прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вы атрымаеце магчымасць з першых вуснаў пачуць падыходы кіраўніка нашай дзяржавы да сучаснай міжнароднай палітыкі і пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", — сказаў Макей.