У дзяржавы безумоўна ёсць воля да таго, каб дадаць некаторыя нормы прававога рэгулявання ва ўзаемаадносіны ў сетцы Інтэрнэт, аднак тут важна захаванне балансу, распавёў радыё Sputnik Беларусь палітычны эксперт Аляксандр Шпакоўскі па выніках круглага стала, прысвечанага будучым змяненням у закон "Аб СМІ", з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці.
"Я не думаю, што гэта звязана з нейкімі палітычнымі аспектамі. У першую чаргу, гаворка ідзе аб неабходнасці таго, каб захоўваліся правы чалавека, бяспека ў кантактах у сетцы, таму што ёсць вялікая колькасць выпадкаў абраз, неадэкватных паводзін асобных карыстальнікаў. І калі грамадзяне звяртаюцца ў Мінінфарм, узнікае шэраг пытанняў, таму што на сённяшні дзень не заўсёды атрымоўваецца нядобрасумленных карыстальнікаў і ўладальнікаў рэсурсаў прыцягнуць да адказнасці", — распавёў Шпакоўскі.
Асноўная частка сайтаў, у дачыненні да якіх раней Міністэрствам інфармацыі было прынята рашэнне аб блакаванні, распаўсюджвалі кантэнт, звязаны з незаконным абаротам наркотыкаў, альбо матэрыялы парнаграфічнага зместу, нагадаў суразмоўца Sputnik.
"Гэта не палітычны аспект, а крыміналагічны. Гэтым і кіруецца Мінінфарм і наша краіна, калі прымае падобнага роду нормы заканадаўства. І ўсе дзяржавы вакол Беларусі таксама рухаюцца ў гэтым напрамку", — адзначыў суразмоўца.
Цяпер самае галоўнае — не дапусціць увядзенне нейкай цэнзуры, а выканаць баланс паміж патрабаваннямі бяспекі і правам чалавека на доступ да інфармацыі і свабоду слова, рэзюмаваў палітолаг.
Каментар палітычнага эксперта Аляксандра Шпакоўскага слухайце на радыё Sputnik Беларусь.