МІНСК, 24 мая — Sputnik. Фанаты сагі "Зорныя войны" раскрытыкавалі фільм "Хан Сола. Зорныя войны: гісторыі", які выйшаў у чацвер, паведамляе Sputnik.
Новая карціна па сусвету "Зорных войнаў" прысвечана аднаму з цэнтральных персанажаў арыгінальнай сагі — кантрабандысту Хану Сола да яго знаёмства з джэдаем Люкам Скайвокерам. У сусветны пракат стужка выйшла 24 мая.
Ужо пасля прэм'еры ў інтэрнэце з'явіліся першыя водгукі на стужку пра Хана Сола. Многія фанаты сагі засталіся незадаволеныя стужкай і называюць "Сола" горшым фільмам па сусвету. Адзнака карціны на IMDb складае ўсяго 6,4 з дзесяці, гэта значна менш, чым у іншых поўнаметражных "Зорных войнаў".
Адзнака "Сола" на Rotten Tomatoes пакуль знаходзіцца на ўзроўні 71% са ста. Кансенсус крытыкаў абвяшчае аб тым, што стужка выйшла няўдалай, але вясёлай і можа задаволіць або зусім не знаёмых з сусветам, або самых адданых фанатаў.
Шмат крытычных заўваг атрымала карціна пра Хана Сола і ў сацыяльных сетках. Многія паказваюць на тое, што студыя Disney не змагла зрабіць карціну пра аднаго з самых харызматычных персанажаў.
Зрэшты, нягледзячы на такую рэакцыю гледачоў і крытыкаў, аналітыкі ўпэўненыя: прыквел "Зорных войнаў" зможа ссунуць з пазіцыі лідараў па касавых зборах "Дэдпула" і "Мсціўцаў". Па выніках першых выходных у сусветным пракаце фільма "Хан Сола. Зорныя войны: гісторыі" прагназуюць зборы больш за 350 мільёнаў долараў.