Гарсэты push up і стыль мілітары: як апраналіся ў часы Напалеонаўскіх войнаў

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа працягу ўсяго ХІХ веку сукенкі мяккія, бескаркасныя
На працягу ўсяго ХІХ веку сукенкі мяккія, бескаркасныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што было модна сярод беларускіх шляхціцаў у пачатку XIX стагоддзя, як адбывалася эвалюцыя бальнай сукенкі і навошта аловак на мундзіры ад'ютанта, Sputnik даведаўся на выставе "Куфэрак: на вайне і ў бальнай зале".

Калі справядліва сцверджанне, што мода — люстэрка эпохі, у пачатку XIX стагоддзя ў ім можна было ўбачыць адлюстраванне "апошняй прыгожай вайны": бездакорна элегантныя мундзіры і лёгкія сукенкі, якія падкрэсліваюць далікатнасць і жаноцкасць. У гэтым годзе выстава "Куфэрак" ахоплівае першую палову XIX стагоддзя, тут можна ўбачыць ваенныя мундзіры рускай і французскай арміі, а таксама жаночыя касцюмы, у якіх, як мы б сказалі цяпер, выразна прасочваецца стыль "мілітары".

Гусарскія матывы ў жаночай вопратцы

Выставачная зала Лошыцкай сядзібы ўмоўна падзелена на 2 часткі. У першай прадстаўлены касцюмы часоў Напалеонаўскай вайны 1812 года.

© Sputnik / Анастасия ВолчокСукенка выканана па партрэце 1811 года княгіні Маргарыты Даўгарукай. Яе можна назваць "высокай модай" свайго часу
Сукенка выканана па партрэце 1811 года княгіні Маргарыты Даўгарукай. Яе можна назваць высокай модай свайго часу - Sputnik Беларусь
Сукенка выканана па партрэце 1811 года княгіні Маргарыты Даўгарукай. Яе можна назваць "высокай модай" свайго часу

Побач — мундзір генеральскага старэйшага ад'ютанта па пяхоце расійскай імператарскай арміі.

"Яго адметная асаблівасць — аксельбант, які і з'яўляўся знакам, і быў функцыянальнай дэталлю мундзіра штабных афіцэраў, — распавядае Дзмітрый Ракаў, кіраўнік клуба ваеннай рэканструкцыі" Фузілёры-грэнадзёры імператарскай гвардыі". — Тут прысутнічаюць аловачкі, якімі пісалі даручэнні адразу на месцы і адпраўлялі".

© Sputnik / Анастасия ВолчокАловачкі, якімі ад'ютанты пісалі даручэнні
Аловачкі, якімі ад'ютанты пісалі даручэнні - Sputnik Беларусь
Аловачкі, якімі ад'ютанты пісалі даручэнні

У мундзіры ўсяго адзін эпалет, і гэта таксама з'яўляецца яго адметнай асаблівасцю, як і залатое поле — у ад'ютантаў у палках палі ў эпалетаў былі каляровыя.

© Sputnik / Анастасия ВолчокФрачны крой з фалдамі стварае модны ў тыя часы вытанчаны сілуэт. Мундзір старанна саджалі па фігуры гаспадара.
Фрачны крой з фалдамі стварае модны ў тыя часы вытанчаны сілуэт. Мундзір старанна саджалі па фігуры гаспадара. - Sputnik Беларусь
Фрачны крой з фалдамі стварае модны ў тыя часы вытанчаны сілуэт. Мундзір старанна саджалі па фігуры гаспадара.
© Sputnik / Анастасия ВолчокУзнагароды на мундзіры - за ўдзел у рэканструкцыі бітваў і копія медаля ў памяць вайны 1812 года, які выдаваўся ўсім удзельнікам вайны з 1813-14 гадоў
Узнагароды на мундзіры - за ўдзел у рэканструкцыі бітваў і копія медаля ў памяць вайны 1812 года, які выдаваўся ўсім удзельнікам вайны з 1813-14 гадоў - Sputnik Беларусь
Узнагароды на мундзіры - за ўдзел у рэканструкцыі бітваў і копія медаля ў памяць вайны 1812 года, які выдаваўся ўсім удзельнікам вайны з 1813-14 гадоў

Французскі касцюм прадстаўлены шынялём і двувуголкай.

© Sputnik / Анастасия ВолчокГалаўны ўбор дамы па сваім фасоне і ўпрыгожванню капіруе ўланскі ківер-канфедэратку
Галаўны ўбор дамы па сваім фасоне і ўпрыгожванню капіруе ўланскі ківер-канфедэратку - Sputnik Беларусь
Галаўны ўбор дамы па сваім фасоне і ўпрыгожванню капіруе ўланскі ківер-канфедэратку

"Мы падумалі, што будзе вельмі міла, калі ён будзе падобны да Напалеона, — усміхаецца Маргарыта Шаўцова, адзін з арганізатараў выставы. — У пару да яго паставілі даму ў пелісе, каб паказаць, як вайна адбівалася ў жаночым гардэробе".

© Sputnik / Анастасия ВолчокПеліс - род верхняга адзення ў гусарскім стылі
Пеліс - род верхняга адзення ў гусарскім стылі  - Sputnik Беларусь
Пеліс - род верхняга адзення ў гусарскім стылі

Шынель належыць фузілёру-грэнадзёру арміі Напалеона.

"У гэтага палка быў своеасаблівы колер шыняля — не цёмна-сіні, як у большай частцы гвардыі, а бліжэй да васільковага, у французскай традыцыі называўся gris de fer, сталёвы колер. Гэта розныя адценні светла-сіняга колеру", — звяртае ўвагу наведвальнікаў Дзмітрый.

У дадзеным выпадку гэта стандартны шынель з гузікамі, які насілі ў пяхотных падраздзяленнях. Двувугольную шапку маглі апранаць і ў паходах, і ў бітвах, пры выхадной форме ў горадзе ці адпраўляцца ў ёй на баль.

Гарсэты з эфектам пуш-ап

У вітрыне можна ўбачыць як рэплікі, так і антыкварныя прадметы. Гарсэты пачатку XIX стагоддзя не фармавалі талію. Яны патрэбныя былі для таго, каб, па-першае, падтрымліваць спіну, па-другое — грудзі.

"У гэты час сукенка не аблягала фігуру, затое вельмі добра падкрэслівала грудзі. Каб было што падкрэсліваць, дама іх падымала. Гэта значыць, гэтыя гарсэты бліжэй за ўсё да сучаснай бялізны пуш-ап", — тлумачыць Маргарыта.

© Sputnik / Анастасия ВолчокГэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт ўстаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца
Гэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт ўстаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца - Sputnik Беларусь
Гэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт ўстаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца

Такі фасон туфлікаў быў актуальны на працягу ўсёй першай паловы стагоддзя. Яны былі непрыдатныя для хаджэння па вуліцы — такія туфлі параўнальныя з сучасным танцавальным абуткам. На назе яны фіксаваліся стужкамі і больш за ўсё былі падобныя на пуанты балерыны.

У вітрыне таксама можна пабачыць антыкварныя прадметы пачатку ХХ стагоддзя: сумачку, карункі і дарсецкія гузікі, якія былі вядомыя ўжо ў пачатку XIX стагоддзя.

Лапці vs слуцкі пояс

Касцюмы, якія адлюстроўваюць моду пачатку XIX стагоддзя на беларускіх землях, прадстаўлены на выставе сармацкім і еўрапейскім строямі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокТрадыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і копія слуцкага пояса
Традыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і копія слуцкага пояса - Sputnik Беларусь
Традыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і копія слуцкага пояса

"У нас у гэты час усё яшчэ быў у хаду традыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і слуцкія паясы. На самай справе мода, якая была на беларускіх землях, распаўсюджвалася ў Еўропе, малюнкі касцюмаў друкаваліся ў модных часопісах, гэта было звязана з усеагульнай цікавасцю да лёсу няшчаснага Варшаўскага герцагства", — тлумачыць Маргарыта.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа бірульцы-падвесцы, якая какетліва выглядае з-пад фрака, у тыя часы насілі гадзіннікі
На бірульцы-падвесцы, якая какетліва выглядае з-пад фрака, у тыя часы насілі гадзіннікі - Sputnik Беларусь
На бірульцы-падвесцы, якая какетліва выглядае з-пад фрака, у тыя часы насілі гадзіннікі

"На жаль, у нас у Беларусі ўяўленне, што альбо тут былі сяляне ў лапцях, альбо ўсе апраналіся па еўрапейскай модзе. Ніхто не ведае, як выглядала беларуская шляхта на самай справе", — гаворыць Маргарыта.

Талія не на месцы, затое зручна

У другой частцы экспазіцыі прадстаўлена эвалюцыя бальнай сукенкі з пачатку XIX стагоддзя да 40-х гадоў. На працягу ўсяго гэтага перыяду сукенкі мяккія, бескаркасныя. Да гэтага ў XVIII стагоддзі былі пышныя фіжмы на кітовым вусе, на лазе, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя з'явіліся жорсткія крыналіны, якія нагадваюць сучасныя вясельныя.

© Sputnik / Анастасия ВолчокУ першай палове ХІХ стагоддзя сукенкі мяккія, бескаркасныя
У першай палове ХІХ стагоддзя сукенкі мяккія, бескаркасныя - Sputnik Беларусь
У першай палове ХІХ стагоддзя сукенкі мяккія, бескаркасныя

Сукенку эпохі Ампір можна назваць самай смелай з усіх, яна аблягала жаночае цела ў руху.

Бліжэй да 20-х гадоў сукенкі ўжо больш сціплыя, але ў той жа час з больш раскошным аздабленнем.

У 30-я гады талія вяртаецца на месца, рукавы становяцца вялікімі, а спадніца ўсё яшчэ застаецца канічнай і багата ўпрыгожанай.

© Sputnik / Анастасия ВолчокСукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў
Сукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў - Sputnik Беларусь
Сукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў

Пазней у спадніцы знікае жорсткі край, і яна трымае форму за кошт ніжніх слаёў бялізны. Сукенка ўсё яшчэ досыць сціплай формы і з усяго XIX стагоддзя больш за ўсё падобна на сучасную вопратку. Але паступова павялічвалася колькасць ніжніх спадніц, іх аб'ём і моцна мяняўся крой ліфа.

"Гэта было звязана ў тым ліку з сацыяльным становішчам дамы, — тлумачыць Маргарыта. — У гэтай сукенцы дама проста не можа падняць руку, яна — выдатная кветка, якая сядзіць і ўпрыгожвае сабой гасціную".

Змена полу манекену і грандыёзныя планы

Выстава, што адкрылася напярэдадні, ужо трэцяя, якая праходзіць у Лошыцкай сядзібе. Раней "Куфэрак" дэманстраваў свае ўборы ў 2014 і 2015 гадах.

"Выставу ў гэтым годзе планавалі як цэнтральную, — распавядае Васіль Сідаровіч, старшы навуковы супрацоўнік філіяла музея "Лошыцкая сядзіба". — Кожны раз яны вельмі добра наведваюцца. Вельмі высокі ўзровень работ, далёка не ўсе музеі могуць пахваліцца такой выставай, і мы вельмі рады, што "Куфэрак" менавіта ў нас выстаўляецца ў трэці раз. Ужо нават плануем пяты, юбілейны".

Лошыцкая сядзіба не толькі прадаставіла памяшканне, але і ў супрацоўніцтве з Гістарычным музеем арганізавала манекены для экспанатаў. Праўда (маленькі сакрэт) усе яны — жаночыя, так што рэканструктарам прыйшлося павазіцца, каб мужчынскія касцюмы добра селі на іх.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКарнет, вы - жанчына?!
Карнет, вы - жанчына?! - Sputnik Беларусь
Карнет, вы - жанчына?!

"Нам прапаноўваў супрацоўніцтва і Мірскі замак, але пакуль усё ўпіраецца ў немагчымасць правядзення выставы з-за адсутнасці там неабходнай колькасці манекенаў, — кажа Святлана Іванова-Кліманская, адзін з арганізатараў выставы і аўтар большасці касцюмаў. — Як толькі ў іншых музеях будзе дастаткова манекенаў патрэбнага памеру — лепш, вядома, паменш — выстава будзе прадстаўлена ў іх".

Экспанаты выставы арганізатары настойліва просяць не чапаць рукамі — на сукенках з дарагіх тканін потым застаюцца плямы, якія не бярэ ніводная хімчыстка.

У рамках экспазіцыі плануюцца лекцыі, майстар-класы і балі — адзін закрыты, для рэканструктараў, адзін публічны. Зрэшты, і на закрыты баль можна трапіць, калі наведваць заняткі па танцах і абзавесціся гістарычным касцюмам.

"Калі надвор'е будзе добрае, мы хоць усю вуліцу для танцаў аддамо. Калі горш — белую бальную залю", — абяцае Васіль Сідаровіч.

Для адкрытага балю не існуе строгага дрэс-кода, жадаючым дадуць касцюмы з фотакутка. Дата пакуль невядомая, папярэдне гэта другая палова лета.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку
На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку - Sputnik Беларусь
На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку

Выстава будзе працаваць да 9 верасня.

"Як мінімум", — дадаў Васіль Сідаровіч.

Стужка навiн
0