МІНСК, 24 мая — Sputnik. Эколагі ў Налібоцкай пушчы выпадкова выявілі логава рысі з трыма маленькімі кацянятамі, паведамілі ў чацвер у экасядзібе "Навусць".
Нечаканая знаходка ў лясным масіве была зроблена 22 мая.
Як прызналіся эколагі, яны мэтанакіравана не спрабавалі знайсці логава, а вывучалі на мясцовасці паводзіны ваўкоў у Налібоках. Па іх словах, гэтыя два віды ў лесе цесна звязаны адзін з адным і ўплываюць адзін на аднаго.
Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы. Пушча знаходзіцца на тэрыторыі Валожынскага, Стаўбцоўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў.
У Беларусі рысь ўключана ў спіс рэдкіх відаў дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі рэспублікі.