Мінчанін перавёў 13 кг грошай на карту

© SputnikБеларускія капейкі
Беларускія капейкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паўтара года спатрэбілася мужчыну, каб сабраць 8400 манет.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Мінчанін прынёс у банк 8400 манет наміналам у адну капейку, паведамляецца на старонцы "Альфа-Банк" у Facebook.

Жыхар сталіцы прыйшоў у адно з аддзяленняў банка 23 мая з 13 кілаграмамі грошай. Менавіта столькі важаць 8436 манет наміналам у адну капейку.

Каб палічыць усе грошы, спатрэбілася спецыяльная машына. Гэты працэс заняў 15 хвілін.

Усю суму — 84 рублі — мужчына паклаў на сваю картку.

Ён растлумачыў, што першапачаткова хацеў сабраць тысячу манет, але не змог спыніцца, і праз паўтара года капейкі запоўнілі ўсе свабодныя скарбонкі ў доме.

Стужка навiн
0