У Берліне з'явіцца мемарыяльная дошка Эдзі Рознеру

© Sputnik / Борис Рябинин / Перайсці ў медыябанкДжаз-аркестр пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, 1955 год
Джаз-аркестр пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, 1955 год - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На радзіме вядомага джазавага музыканта, чыё імя шмат гадоў было звязана з Беларуссю, адкрыюць мемарыяльную дошку, прысвечаную яго вяртанню ў Берлін.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Мемарыяльную дошку вядомаму джазаваму музыку Эдзі Рознеру адкрыюць 27 мая ў Берліне, горадзе, у якім ён з'явіўся на свет і куды вярнуўся незадоўга да смерці.

Мемарыяльная дошка ў Берліне з'явіцца па ініцыятыве Міжнароднага таварыства О. Строка і Э. Рознера. У дзень нараджэння Эдзі Рознера 26 мая ў папулярным берлінскім рускім кафэ "Воланд" у Берліне пройдзе канцэрт The Sving partYsans orchestra, які выканае лепшыя кампазіцыі з рэпертуару "белага Армстранга" — так называлі Рознера сучаснікі.

У 1933 годзе Рознеру прыйшлося пакінуць Греманію з-за прыходу да ўлады нацыстаў. У той час ён ужо лічыўся адным з лепшых трубачоў Еўропы. Яго джазавы аркестр па-сапраўднаму любілі. Але калі нацысты прыйшлі ў Польшчу, Рознеру зноў прыйшлося бегчы, пасля першых бамбёжак Варшавы ён перабраўся ў Савецкі Саюз.

Дзякуючы таму, што тагачасны беларускі кіраўнік Панцеляймон Панамарэнка любіў джаз і ўсяляк спрыяў Рознеру, тут ён стварыў вялікі джаз-аркестр.

Усю вайну Эдзі Рознер са сваім аркестрам выступаў па франтах Вялікай Айчыннай. А пасля вайны, калі джаз сталі крытыкаваць, знакамітага джазмэна арыштавалі, і больш за 8 гадоў ён кіраваў лагерным аркестрам у Хабараўскам краі. Пасля вызвалення ў 1954 годзе ён стварыў джазавы аркестр пры Мосэстрадзе, з якім і выступаў да 1971 года. Вялікага музыку папрасілі на пенсію, а заслужаны калектыў, які адкрыў мноства талентаў, распусцілі. У 1973 годзе Рознер выехаў у Заходні Берлін, дзе праз тры гады сканаў.

Стужка навiн
0