https://bel.sputnik.by/20180525/majstry-z-usyoj-belarusi-pradstavyac-svayo-vyraby-u-minsku-1035640253.html
Майстры з ўсёй Беларусі прадставяць свае вырабы ў Мінску
Майстры з ўсёй Беларусі прадставяць свае вырабы ў Мінску
Sputnik Беларусь
Дзесяць год запар на прыканцы мая ў Мінску адбываецца Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет ". Карэспандэнт Sputnik Ларыса Мятлеўская... 25.05.2018, Sputnik Беларусь
2018-05-25T17:22+0300
2018-05-25T17:22+0300
2018-05-26T09:39+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103564/13/1035641372_0:110:1200:789_1920x0_80_0_0_6ff9faf4082a5e66071826d527c83d16.jpg
Надзвычай маляўнічае свята чакаюць многія мінчане і госці сталіцы. За доўгія гады фестываль з звычайнага кірмаша пераўтварўся ў сапраўднае свята спеўнага мастацтва.Сёлета Х Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет " пройдзе 26 мая ў самым цэнтры беларускай сталіцы.У чарговы раз на фестываль з'едуцца каля 400 народных майстроў з усёй Беларусі, каб прадставіць плён сваёй працы і вызначыць лепшых. На плошчы каля Ратушы будуць прадстаўлены ўсе вобласці, і кожная з іх будзе мець сваю пляцоўку або этнаграфічна-мастацкі падворак, дзе будуць размешчаны на продаж рамесныя вырабы. На кожным з іх напрацягу дня будуць адбывацца цікавыя конкурсы і майстар-класы народных рамёстваў, а фальклорныя калектывы, якія прыедуць разам з майстрамі, пасля выступлення на сцэне працягнуць знаёміць са сваёй творчасцю наведвальнікаў кірмаша. Дарэчы работа рамесных падворкаў будзе ацэньвацца ў 9 намінацыях кампетэнтным журы, а пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.Напрацягу 26 год майстроў з усёй Беларусі аб'ядноўвае Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці, якім нязменна кіруе Яўген Сахута. Саюз быў створаны ў 1992 годзе. Сёння ў ім прадстаўлены ўсе віды беларускіх рамёстваў, у тым ліку і тыя, што былі за савецкім часам амаль забытыя і адроджаны майстрамі Саюза. Гэта гліняная цацка, выцінанка, кавальства, нізанне бісерам, апрацоўка бяросты.Ульяна Пятроўна Віннік з Брэсцкай вобласці
Як і ў мінулыя гады, на кірмашы можна будзе пабачыць практычна ўсе віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбярства, ганчарства, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, кавальства, выцінанка, роспіс, ювелірнае мастацтва. У выставе будуць удзельнічаць дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.Арганізатарамі фестывалю-кірмашу "Вясновы букет" сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці" і Упраўленне культуры Мінгарвыканкама.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103564/13/1035641372_0:72:1200:827_1920x0_80_0_0_f39d9983cceec120f2090d96ab3df2c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура
у беларусі, навіны , галоўнае, культура
Майстры з ўсёй Беларусі прадставяць свае вырабы ў Мінску
17:22 25.05.2018 (абноўлена: 09:39 26.05.2018) Дзесяць год запар на прыканцы мая ў Мінску адбываецца Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет ". Карэспандэнт Sputnik Ларыса Мятлеўская расказвае, чаму варта наведаць цікавае мерапрыемства.
Надзвычай маляўнічае свята чакаюць многія мінчане і госці сталіцы. За доўгія гады фестываль з звычайнага кірмаша пераўтварўся ў сапраўднае свята спеўнага мастацтва.
Сёлета Х Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет " пройдзе 26 мая ў самым цэнтры беларускай сталіцы.
У чарговы раз на фестываль з'едуцца каля 400 народных майстроў з усёй Беларусі, каб прадставіць плён сваёй працы і вызначыць лепшых. На плошчы каля Ратушы будуць прадстаўлены ўсе вобласці, і кожная з іх будзе мець сваю пляцоўку або этнаграфічна-мастацкі падворак, дзе будуць размешчаны на продаж рамесныя вырабы. На кожным з іх напрацягу дня будуць адбывацца цікавыя конкурсы і майстар-класы народных рамёстваў, а фальклорныя калектывы, якія прыедуць разам з майстрамі, пасля выступлення на сцэне працягнуць знаёміць са сваёй творчасцю наведвальнікаў кірмаша. Дарэчы работа рамесных падворкаў будзе ацэньвацца ў 9 намінацыях кампетэнтным журы, а пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.
Напрацягу 26 год майстроў з усёй Беларусі аб'ядноўвае Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці, якім нязменна кіруе Яўген Сахута. Саюз быў створаны ў 1992 годзе. Сёння ў ім прадстаўлены ўсе віды беларускіх рамёстваў, у тым ліку і тыя, што былі за савецкім часам амаль забытыя і адроджаны майстрамі Саюза. Гэта гліняная цацка, выцінанка, кавальства, нізанне бісерам, апрацоўка бяросты.
Ульяна Пятроўна Віннік з Брэсцкай вобласці
Як і ў мінулыя гады, на кірмашы можна будзе пабачыць практычна ўсе віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбярства, ганчарства, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, кавальства, выцінанка, роспіс, ювелірнае мастацтва. У выставе будуць удзельнічаць дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.
Арганізатарамі фестывалю-кірмашу "Вясновы букет" сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці" і Упраўленне культуры Мінгарвыканкама.