Смерч быў зафіксаваны на відэа ўдзень 24 мая. Раней сіноптыкі абвясцілі ў рэспубліцы аранжавы ўзровень небяспекі з-за неспрыяльных умоў надвор'я.
"Цяпер паглядзім, кароў калгасных падыме ці не", — пракаментавала тое, што адбываецца, адна з відавочцаў.
Паводле інфармацыі спецыялістаў, на відэа знялі немезацыклонны смерч, які ўзнікае пад кучава-дажджавымі аблокамі на мяжы ўзыходзячых і сыходзячых патокаў.