Беларус Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку "Ралан Гарос"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі тэнісіст Ілля Івашка, архіўнае фота
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку турніру Івашка абыграў украінскага тэнісіста Сяргея Стахоўскага.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Беларускі спартсмен Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, пасля трох перамог у кваліфікацыі.

Вырашальны паядынак адбыўся ў чацвер. Івашка (119-ы нумар рэйтынгу ATP) абыграў украінскага спартсмена Сяргея Стахоўскага (129) у трох сэтах — 6:4, 6:7, 6:2.

У першым раўндзе кваліфікацыі Івашка аказаўся мацнейшы за партугальца Жоао Дамінгеша (210) — 7:5, 7:5, а затым абыграў харвата Віктара Галовіча (180) — 6:2, 7:6.

Акрамя таго, у адным з матчаў кваліфікацыі Івашка выбіў з барацьбы іншага беларуса — Ягора Герасімава.

У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду чэмпіянату выступяць тры беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка (48), Аляксандра Сасновіч (52) і Вікторыя Азаранка (82).

Сустрэчы асноўнага этапу другога ў сезоне першынства серыі "Вялікага шлема" пачнуцца на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" 27 мая. Фінішуюць матчы 10 чэрвеня.

Агульны прызавы фонд турніру складае 39 197 000 еўра.

Стужка навiн
0