Пралёт моста ў Жыткавічах даўжынёй у 190 метраў узарвалі раніцай у пятніцу — хутка тут з'явіцца новы сталёвы пралёт, а рух праз Прыпяць абяцаюць адкрыць да 7 лістапада.
Эксклюзіўнае відэа выбуху моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне даслалі Sputnik чытачы. На рэдкіх кадрах відаць, як мост выбухае і маментальна аказваецца ў воблаку дыму і завісі.
Пазней можна ўбачыць, што захаваліся толькі пойменныя пралёты. Цэнтральнага ж, які раней распасціраўся над Прыпяццю, ужо няма.
Пасля таго, як разбяруць рэшткі жалезабетонных канструкцый, рэканструкцыя моста пяройдзе ў актыўную фазу. Пасля здачы новага збудавання асабіста пракантраляваць якасць выканання абяцаў і прэзідэнт Беларусі.